8 верасня Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск—Ліда
03 верасня 2018
8 верасня Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 693/694 у зносінах Мінск—Ліда—Мінск у сувязі з правядзеннем у горадзе фестывалю LIDBEER 2018.
Цягнік № 693 з Мінска адправіцца 8 верасня 2018 гада ў 13 ч. 55 мін. і прыбудзе на станцыю Ліда ў 17 гадзін.
Госці і ўдзельнікі свята змогуць пабываць на канцэртах, акунуцца ў святочную атмасферу весялосці і дружалюбнасці і на цягніку № 694 з Ліды выехаць ноччу 9 верасня ў 01 ч. 15 мін., і быць у сталіцы ў 05 ч. 17 мін.
Кошт праезду ў купэйным вагоне складае 10 руб. 75 кап., у плацкартным вагоне — 7 руб. 79 кап.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www. rw.by, а таксама па тэлефонах даведачнай службы 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год