Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Цягніком Беларускай чыгункі на «Славянскі базар» у Віцебску

08 мая 2018

Беларуская чыгунка на час правядзення ХХVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск—Віцебск. Расклад руху цягніка складзен з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 9 па 18 ліпеня, а з Віцебску з 10 па 19 ліпеня.

Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі — 12.32, а прыбыцця ў Віцебск у 16.14.

Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў адваротным кірунку. Пасля канцэрта госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01.32 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05.38.

Папярэдні продаж праязных дакументаў (білетаў) будзе ажыццяўляцца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

Цягнік да «Славянскага базару», які карыстаецца асаблівым попытам у пасажыраў, Беларуская чыгунка прызначае ўжо восьмы год запар.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год