Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на час правядзення XVII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» у Клімавічах
28 мая 2018
Для забеспячэння дастаўкі ўдзельнікаў XVII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які пройдзе з 31 мая па 3 чэрвеня ў горадзе Клімавічы, Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа па маршрутах Магілёў—Крычаў—Клімавічы і Клімавічы—Крычаў—Магілёў на 31 мая і 3 чэрвеня.
Так, 31 мая прызначаны дадатковы цягнік па маршруце Магілёў—Крычаў—Клімавічы. Са станцыі Магілёў-1 ён будзе адпраўляцца ў 8:40 і прыбываць у Клімавічы ў 10:44.
3 чэрвеня прызначаны дадатковы цягнік па маршруце Клімавічы—Крычаў—Магілёў. Ён будзе адпраўляцца з Клімавіч у 16:07 і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 18:09.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і іх маршрутах можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105, а таксама на карпаратыўным сайце www.rw.by.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год