Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У выхадныя з 14 па 17 красавіка Беларуская чыгунка перавезла больш за мільён пасажыраў

20 красавіка 2018

У выхадныя дні з 14 па 17 красавіка цягнікамі Беларускай чыгункі ва ўсіх зносінах перавезена больш за 1 мільён пасажыраў.

Для арганізацыі перавозкі пасажыраў у міжрэгіянальных зносінах было прызначана каля 45 дадатковых цягнікоў.

На будучыя майскія святы Беларуская чыгунка прызначыла 29 дадатковых цягнікоў. У міжрэгіянальных зносінах — 25 цягнікоў і 4 цягнікі ў міжнародных зносінах.

У міжрэгіянальных зносінах дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі: Гомелем, Віцебскам, Брэстам і Магілёвам, а таксама па маршрутах МінскМазыр (ст. Козенкі) Мінск і МінскКамунарыМінск.

У міжнародных зносінах прызначаны дадатковыя цягнікі па маршрутах МінскВільнюсМінск, БранскСанкт-Пецярбург і Санкт-ПецярбургСмаленск.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў будзе працягнута з улікам павелічэння пасажырапатоку.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне даведачнай службы 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год