Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Трускавец цягніком. У летнім сезоне Беларуская чыгунка падаўжае маршрут цягніка Магілёў—Львоў да Трускаўца

12 красавіка 2018

З 1 чэрвеня па 29 верасня па ініцыятыве Беларускай чыгункі і па ўзгадненні з ПАТ «Укрзалізныця» прадаўжаецца маршрут руху цягніка № 371/372 МагілёўЛьвоў да ст. Трускавец.

Цягнік будзе курсіраваць праз дзень адпраўленнем па няцотных чыслах з Магілёва і па цотных чыслах з Трускаўца.

З Магілёва цягнік будзе адпраўляцца ў 15:40, Мінска 19:43, Баранавічаў 22:35 і прыбываць у Трускавец на наступныя суткі ў 13:20.

З Трускаўца цягнік будзе адпраўляцца ў 15:00 і прыбываць на наступныя суткі ў Баранавічы ў 06:33, Мінск 9:21, Магілёў 13:25.

Да Львова і назад цягнік ідзе дзеючым раскладам.

Глыбіня продажу білетаў на цягнік № 371/372 МагілёўТрускавец 45 сутак.

Беларуская чыгунка таксама нагадвае аб адкрыцці з 12 красавіка продажу білетаў на цягнік № 451/452 МінскВарна (пачатак курсіравання цягніка з 10 чэрвеня).

Цягнік будзе ісці праз Львоў, Івана-Франкаўск і Бухарэст і адпраўляцца з Мінска 10, 15, 22, 27 чэрвеня, 4, 9, 16, 21, 28 ліпеня, 2, 9, 14, 21, 26 жніўня, 2, 7 верасня ў 17 ч. 38 мін. і прыбываць у Варну ў 10 ч. 30 мін. 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня адпаведна.

З Варны цягнік будзе адпраўляцца 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня ў 18 ч. 45 мін. і прыбываць у Мінск 14, 19, 26 чэрвеня, 1, 8, 13, 20, 25 ліпеня, 1, 6, 13, 18, 25, 30 жніўня, 6, 11 верасня ў 11 ч. 09 мін. адпаведна.

Папярэдні продаж праязных дакументаў (білетаў) ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

Цягнік сфарміраваны з вагонаў купэйнага тыпу, аснашчаных сістэмай кандыцыянавання паветра.

Кошт праезду ў міжнародных зносінах МінскВарна фарміруецца ў тарыфнай валюце еўра, а аплата праезду ажыццяўляецца ў рублях па курсе, які ўстанаўліваецца НБ РБ. Пры набыцці праязных дакументаў пасажырамі ў Рэспубліцы Беларусь у красавіку бягучага года кошт праезду дарослага пасажыра ад Мінска да Варны або ў адваротным кірунку складзе 287,43 руб., у складзе арганізаваных груп 235,67 руб., дзіцячы білет (дзеці ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў) можна будзе набыць за 173,75 руб.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, кошце праезду і наяўнасці месцаў можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачнай службы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць