Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На будучыя майскія святы Беларуская чыгунка прызначыла больш за 240 дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа

25 красавіка 2018

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у святочныя дні.

У перыяд з 28 красавіка па 9 мая па Беларускай чыгунцы будуць курсіраваць 244 дадатковых цягніка рэгіянальных ліній эканомкласа па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Жлобін—Бабруйск, Брэст—Пінск, Брэст—Влодава, Магілёў—Шклоў, Гомель—Рэчыца, Гомель—Краўцоўка , Гомель—Хойнікі, Магілёў—Быхаў, Полацк—Алешча, Віцебск—Рудня і інш.

28 красавіка прызначана 12 дадатковых цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, 29 красавіка — 30, 30 красавіка — 53, 1 мая — 78, 2 мая — 2, 8 мая — 10, 9 мая — 70.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і іх маршрутах можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105, а таксама на карпаратыўным сайце www.rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць