Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 80 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні красавіцкіх і майскіх святаў

04 красавіка 2018

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях. Усяго па стане на 2 красавіка прызначана 86 дадатковых цягнікоў. З іх — 76 цягнікоў міжрэгіянальных ліній і 10 цягнікоў міжнародных ліній.

Так у перыяд вялікіх красавіцкіх і майскіх выхадных, звязаных з Радаўніцай, Святам працы і Днём Перамогі, з 14 красавіка па 9 мая будуць курсіраваць 32 дадатковых цягніка ў зносінах Мінск—Гомель—Мінск, 22 — у зносінах Мінск—Брэст—Мінск, 10 — у зносінах Мінск—Віцебск—Мінск, 4 — у зносінах Мінск—Пінск—Мінск, 4 — у зносінах Мінск—Мазыр (арт. Козенкі)—Мінск і 2 — у зносінах Камунары—Мінск.

У міжнародных зносінах Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі дадаткова назначаны цягнікі па найбольш запатрабаваных маршрутах: з 27 красавіка па 1мая — Брэст—Масква—Брэст, Мінск—Масква—Мінск. Акрамя таго, на 16—17 красавіка прызначаны дадатковыя цягнікі па маршруце Гомель—Сноўск (Украіна)—Гомель. У транзітных зносінах у перыяд з 25 красавіка па 2 мая па Беларускай чыгунцы будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 229 Санкт-Пецярбург—Смаленск, № 559 Адлер—Калінінград, № 239/240 Санкт-Пецярбург—Бранск—Санкт-Пецярбург, № 221 Масква—Брэст і № 222 Брэст—Смаленск.

Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў з улікам росту пасажырапатоку.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год