Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў перасадачных зносінах Мінск—Брэст—Варшава перавезла за месяц больш за восем тысяч пасажыраў

12 студзеня 2018

З 10 снежня 2017 года БЧ арганізаваны штодзённыя перасадачныя зносіны Мінск—Брэст—Варшава і прызначаны цягнікі № 727/728 Мінск—Брэст—Мінск і № 128/127 Варшава—Брэст—Варшава.

За мінулы перыяд у перасадачных зносінах Мінск—Брэст—Варшава БЧ перавезена больш 8,5 тысяч пасажыраў. За снежань — больш за 6 тысяч пасажыраў, за дзесяць дзён студзеня бягучага года каля 2,5 тысяч пасажыраў.

Дадзены праект арганізаваны ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларускай чыгункай і АТ «ПКП Інтэрсіці» (Польшча) у мэтах удасканалення транспартнага абслугоўвання пасажыраў.

Пры куплі білетаў у Беларусі афармляюцца два праязных дакумента: адзін — ад Мінска да Брэста і другі — ад Брэста да неабходнай станцыі на тэрыторыі Польшчы, аналагічна пры руху ў зваротным кірунку.

Пры куплі білетаў у Польшчы афармляецца адзін праязны дакумент на ўвесь шлях следавання і дзве плацкарты з указаннем канкрэтнага месца ў цягніках.

Набыць праязны дакумент таксама можна праз Інтэрнэт, прычым на цягнік № 728/727 Брэст—Мінск—Брэст прадастаўляецца паслуга электроннай рэгістрацыі на праезд. Для праезду ў цягніку № 128/127 Варшава—Брэст—Варшава неабходна атрымаць аплачаны праязны дакумент (білет) у касе.

Перасадка пасажыраў з цягніка ў цягнік ажыццяўляецца на адной платформе Варшаўскага боку вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.

Пагранічны і мытны кантроль праводзіцца непасрэдна ў саставе цягніка Польскіх чыгунак.

Набыць праязныя дакументы (білеты) на праезд у міжнародных зносінах можна ў пунктах продажу Беларускай чыгункі, якія ажыццяўляюць іх афармленне да станцый Заходняй Еўропы, пералік якіх змешчаны на сайце www.rw.by.

Таксама ў мінулым годзе Беларуская чыгунка ў мэтах павышэння прывабнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак, задавальнення попыту на праезд у рэспубліканскіх зносінах рэалізавала шэраг праектаў. Да прыкладу, арганізавана новая паслуга па адначасовым афармленні праезду ў прамых мяшаных зносінах чыгуначным і аўтамабільным транспартам (цягнік і аўтобус) па маршрутах: Мінск—Брэст—Камянец і назад і Гомель—Муляроўка—Петрыкаў і назад.

З Мінска да Камянца (Брэсцкая вобласць) пасажыры могуць дабрацца на цягніку № 607 Мінск—Брэст і аўтобусным рэйсам № 379 Брэст—Камянец. Перасадка ў аўтобус ажыццяўляецца на прыгарадным чыгуначным вакзале ў Брэсце. У адваротным кірунку, выязджаючы з Камянца, білеты на аўтобусны рэйс № 384 Камянец—Брэст і цягнік № 652 Брэст—Мінск можна адначасова аформіць у касах аўтастанцыі Камянец з аналагічнай перасадкай у Брэсце.

Па маршруце Гомель‑Муляровка‑Петрыкаў і назад на цягніку № 609/610 Гомель—Гродна—Гомель і аўтобусе № 201 Муляроўка—Петрыкаў—Муляроўка. Час адпраўлення аўтобуса з прыпыначнага пункта Муляроўка — 20.35, з аўтастанцыі Петрыкаў — 04.30. Час прыбыцця аўтобуса на прыпыначны пункт Муляроўка — 04.57.

Праезд можна аформіць у любой білетнай касе Беларускай чыгункі, абсталяванай сістэмай продажу праязных дакументаў «Экспрэс».

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год