Інфармацыя для пасажыраў
11 кастрычніка 2016
Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 27.09.2016 № 29 зацверджаны тарыфы на перавозку пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.
Гэты дакумент устанаўлівае павышаючы каэфіцыент 1,25 да дзеючых тарыфаў на праезд у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, у якіх забяспечваецца павышаны ўзровень камфорту для пасажыраў (састаў абсталяваны індывідуальнымі крэсламі з рэгуляваным нахілам спінкі сядзення, тэхналогіяй бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт, а таксама з арганізацыяй у ім продажу пасажырам прадуктаў харчавання і іншых тавараў).
Дадзены тарыф закране павелічэнне з 12 кастрычніка бягучага года кошту праезду ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 707 / 708 і № 710 / 709 Мінск—Гомель—Мінск.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год