Навіны для пасажыраў
Кастрычнік
-
28 кастрычніка 2016Паважаныя карыстальнікі! 28.10.2016 з 00:30 да 03:00 у Сістэме продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт БЧ будзе зачынена магчымасць аплаты заказаў праз аплатную сістэму «Разлік»
Паважаныя карыстальнікі!
28.10.2016 з 00:30 да 03:00 у сувязі з правядзеннем планавых тэхналагічных работ у Сістэме продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт БЧ будзе зачынена магчымасць аплаты заказаў праз аплатную сістэму «Разлік» (АІС АРІП).
Просім прабачэння за часовыя нязручнасці!
Чытаць далей… -
17 кастрычніка 2016У сувязі з пераходам у ноч з 29 на 30 кастрычніка ў суседніх краінах на «зімовы» час Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы загадзя правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў
Напрыклад, цягнік № 86 Мінск–Кіеў, які ў цяперашні час адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 22.40 і прыбывае ў Кіеў у 8.52, з 30 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска ў той жа час, а прыбываць у Кіеў у 7.52. У зваротным напрамку з пераходам на «зімовы» час цягнік будзе адпраўляцца ў 21.19 (у цяперашні час адпраўляецца ў 22.28), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без зменаў 8.38.
Час адпраўлення з Мінска цягніка № 805 Мінск Вільнюс пасля пераходу на «зімовы» час застанецца без змен — 8.00, але прыбываць у Вільню склад будзе на гадзіну раней — у 09.30 (сёння — у 10.30). У адваротным кірунку цягнік № 806 Вільнюс Мінск будзе адпраўляцца ў 18.12 (сёння — у 19.12), а час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без зменаў – 21.42.
Пасля 30 кастрычнiка таксама зменіцца расклад руху цягніка № 87 Мінск–Рыга, састаў будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.25 без змен (час прыбыцця ў Рыгу зменіцца з 10.00 на 09.00); у адваротным кірунку цягнік № 88 будзе адпраўляцца з Рыгі ў 19.20 (зараз 20.20), і прыбываць у сталіцу Беларусі без змен у 8.19.
Чытаць далей… -
17 кастрычніка 2016Паважаныя карыстальнікі! 25.10.2016 у перыяд з 23:20 да 06:00 ч. 26.10.2016 у Сістэме продажу праязных дакументаў праз сетку Інтэрнэт (далей — СППД) будуць праводзіцца планавыя работы па нагрузачным тэсціраванні. У названы перыяд СППД будзе недаступная.
Паважаныя карыстальнікі! 25.10.2016 у перыяд часу з 23:20 да 06:00 ч. 26.10.2016 у Сістэме продажу праязных дакументаў праз сетку Інтэрнэт (далей — СППД) будуць праводзіцца планавыя работы па нагрузачным тэсціраванні. У названы перыяд СППД будзе недаступная.
Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.
Чытаць далей… -
11 кастрычніка 2016Інфармацыя для пасажыраў
Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 27.09.2016 № 29 зацверджаны тарыфы на перавозку пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.
Гэты дакумент устанаўлівае павышаючы каэфіцыент 1,25 да дзеючых тарыфаў на праезд у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, у якіх забяспечваецца павышаны ўзровень камфорту для пасажыраў (састаў абсталяваны індывідуальнымі крэсламі з рэгуляваным нахілам спінкі сядзення, тэхналогіяй бесправаднога доступу да сеткі Інтэрнэт, а таксама з арганізацыяй у ім продажу пасажырам прадуктаў харчавання і іншых тавараў).
Дадзены тарыф закране павелічэнне з 12 кастрычніка бягучага года кошту праезду ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 707 / 708 і № 710 / 709 Мінск—Гомель—Мінск.
-
10 кастрычніка 2016Беларуская чыгунка працягвае мэтанакіраваную работу па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках
За 9 месяцаў 2016 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 42 282 праверкі ў цягніках гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній, што на 2026 больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Найбольшая колькасць праверак (97,5% ад іх агульнай колькасці) праведзена ў цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа. У гадзіны «пік» сумесна з работнікамі ваенізаванай аховы і супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца суцэльныя групавыя праверкі. З пачатку года арганізавана 1688 такіх праверак у цягніках.
Таксама праводзяцца дэкады суцэльнага кантролю цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, падчас якіх на працягу месяца кантралюецца больш за 90% цягнікоў, якія курсуюць на абраным кірунку.
Чытаць далей… -
07 кастрычніка 2016Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў перыяд школьных канікул і святочных дзён лістапада
У наступныя школьныя канікулы і святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для перавозак пасажыраў у межах Беларусі, а таксама ў міжнародных зносінах.
У міжнародным паведамленні прызначаны 3 пары дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць з 24 кастрычніка па 9 лістапада:
№ 50/49 Брэст-С.—Пецярбург,
№78/77 Гродна—Масква,
№132/131 Брэст—Масква.
Унутры рэспублікі 4 лістапада прызначаны два дадатковыя цягнікі:
Чытаць далей…