Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

19 лютага на Беларускай чыгунцы пачаліся вопытныя паездкі новага электрацягніка міжрэгіянальных ліній (ЭПМ)

19 лютага 2016

Для падрыхтоўкі да арганізацыі рэгулярнага руху новага электрацягніка з пасажырамі Беларускай чыгунцы трэба прайсці некалькі этапаў.

Адзін з іх — вопытныя паездкі, да якіх Беларуская чыгунка прыступіла 19 лютага і дзе яна ажыцяўляе тэхнічнае забеспячэнне і суправаджэнне электрацягнікоў. Дадзеныя паездкі з'яўляюцца завяршальным этапам папярэдніх выпрабаванняў, якія праводзяцца заводам-вытворцам.

Наступны этап — правядзенне прыёмачных і сертыфікацыйных выпрабаванняў з удзелам акрэдытаваных лабараторый і выпрабавальных цэнтраў.

Пасля завяршэння прыёмачных выпрабаванняў пачнецца падкантрольная эксплуатацыя з пасажырамі. Рашэнне аб допуску да падкантрольнай эксплуатацыі з пасажырамі будзе прымаць спецыяльна створаная на Беларускай чыгунцы камісія.

Нагадаем, першы 7-мі вагонны электрацягнік міжрэгіянальных ліній (ЭПМ) вытворчасці Stadler Bussnang AG (Швейцарыя) прыбыў на Беларускую чыгунку 23 снежня 2015 года. На заводзе «Штадлер Мінск» праводзіліся пуска-наладачныя работы электрацягніка.

 

Варта адзначыць, што дадзены электрацягнік (Інтэрсіці) быў спецыяльна распрацаваны і спраектаваны па тэхнічным заданні Беларускай чыгункі. У параўнанні з ужо курсіруючымі электрацягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній новы рухомы састаў мае шэраг пераваг, якія дазволяць забяспечыць камфорт далёкіх паездак. Так, новы рухомы састаў будзе адрознівацца больш прасторнымі салонамі — шырыня кузава складае 3 480 мм

Склад ЭПМ разлічан на 382 месцы. У электрацягніку прадугледжаны месцы I і II класа.

У адным з галаўных вагонаў 1 класа размешчана 16 месцаў, аб'яднаных матавай перагародкай у асобную зону падвышанай камфортнасці. Месцы для сядзення з рэгуляванымі спінкамі і падножкамі, размешчаныя па схеме 2+2, 8 з якіх маюць сустрэчнае размяшчэнне, а 8 — раднае. Сядзенні радного размяшчэння маюць індывідуальны адкідны столік, які знаходзіцца на спінцы наперадзе стаяўчага крэсла. Таксама тут размешчаны рэгулюючыяся па вышыні сонцаахоўныя экраны з фіксацыяй у любым становішчы, маюцца асобныя месцы для размяшчэння верхняга адзення.

Таксама ў новым складзе абсталяваны буфет, размешчана 5 туалетных комплексаў, адзін з якіх прызначаны для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У адным з вагонаў абсталявана шматфункцыянальная зона для інвалідаў, а таксама зона для пасажыраў з дзіцячымі калыскамі і роварамі.

Адзначым, што ў сакавіку чакаецца пастаўка другога 7-вагоннага электрацягніка.

Беларуская чыгунка надае шмат увагі павышэнню якасці аказваемых пасажырам паслуг і спадзяецца, што жыхары і госці Беларусі змогуць па вартасці ацаніць якасць новай чыгуначнай тэхнікі. У першым паўгоддзі 2016 года беларуская магістраль плануе адкрыць рэгулярны рух цягнікоў на электрацяге па маршруце Мінск—Гомель.

У цяперашні час спецыялісты Беларускай чыгункі на ўчастку Жлобін—Гомель праводзяць комплекс мерапрыемстваў па падачы напружання ў прылады кантактнай сеткі і наладцы сістэмы цягавага электразабеспячэння.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год