Навіны для пасажыраў
Люты
-
19 лютага 201619 лютага на Беларускай чыгунцы пачаліся вопытныя паездкі новага электрацягніка міжрэгіянальных ліній (ЭПМ)
Для падрыхтоўкі да арганізацыі рэгулярнага руху новага электрацягніка з пасажырамі Беларускай чыгунцы трэба прайсці некалькі этапаў.
Адзін з іх — вопытныя паездкі, да якіх Беларуская чыгунка прыступіла 19 лютага і дзе яна ажыцяўляе тэхнічнае забеспячэнне і суправаджэнне электрацягнікоў. Дадзеныя паездкі з'яўляюцца завяршальным этапам папярэдніх выпрабаванняў, якія праводзяцца заводам-вытворцам.
Наступны этап — правядзенне прыёмачных і сертыфікацыйных выпрабаванняў з удзелам акрэдытаваных лабараторый і выпрабавальных цэнтраў.
Пасля завяршэння прыёмачных выпрабаванняў пачнецца падкантрольная эксплуатацыя з пасажырамі. Рашэнне аб допуску да падкантрольнай эксплуатацыі з пасажырамі будзе прымаць спецыяльна створаная на Беларускай чыгунцы камісія.
Нагадаем, першы 7-мі вагонны электрацягнік міжрэгіянальных ліній (ЭПМ) вытворчасці Stadler Bussnang AG (Швейцарыя) прыбыў на Беларускую чыгунку 23 снежня 2015 года. На заводзе «Штадлер Мінск» праводзіліся пуска-наладачныя работы электрацягніка.
Чытаць далей… -
09 лютага 2016Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні сакавіцкіх святаў
У гэтыя святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла больш за 20 дадатковых цягнікоў для перавозак пасажыраў у межах рэспублікі.
Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па наступных напрамках 5 сакавіка:
- № 709 Гомель—Мінск;
- № 710 Мінск—Гомель;
- № 638 Мінск—Гомель;
- № 637 Гомель—Мінск;
- № 641 Мінск—Брэст
- № 642 Брэст—Мінск;
- № 655 Мінск—Брэст;
- № 656 Брэст—Мінск;
- № 694 Мінск—Гомель;
- №672 Мінск—Гомель;
- № 635 Мінск—Пінск;