Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Новыя правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання будуць дзейнічаць у Беларусі з 1 жніўня

03 жніўня 2015

Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 609 ад 17 ліпеня 2015 года.

Пастановай унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў у Правілы перавозак якія дзейнічалі раней, акрамя таго частка нормаў Правілаў ўдасканалена з улікам практыкі іх прымянення.

У тым ліку дакументам вызначаны парадак афармлення, пераафармлення і праезду па праязных дакументах (білетах). Так, вызначана, што пры пераафармленні праязнога дакумента на раней адыходзячы цягнік, у выпадку змяншэння кошту праезду, пасажыру вяртаецца розніца ў кошце праезду. Да гэтага часу розніца ў кошту праезду ў такіх выпадках не вярталася.

 

Яшчэ адным новаўвядзеннем стане тое, што з 1 жніўня афармленне абанементных білетаў «працоўнага дня» будзе ажыццяўляцца без указання прозвішча, імя і імя па бацьку. Гэта азначае, што праязны дакумент будзе афармляцца без прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу. Акрамя таго, вяртанне грашовых сродкаў за нявыкарыстаныя абанементныя квіткі будзе ажыццяўляцца па заяве пасажыра, без прад'яўлення дакументаў, якія пацвярджаюць прычыну вяртання.

Новыя Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу змяшчае і шэраг іншых змяненняў і дапаўненняў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць