Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка чакае мільённага Інтэрнэт-пасажыра 2015 года ў верасні

18 жніўня 2015

З улікам росту попыту продажу квіткоў праз Інтэрнэт чакаецца, што мільённы Інтэрнэт-пасажыр у бягучым годзе будзе зафіксаваны ўжо ў верасні.

 

Павелічэнню продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт садзейнічае праводзімая Беларускай чыгункай праца па ўдасканаленні сістэмы продажу. Дзякуючы спрашчэнню аплаты праязных дакументаў па банкаўскіх плацежных картках праз Інтэрнэт і ўкараненню сэрвісу «адзін клік» за студзень—ліпень бягучага года дадзенай паслугай ўжо скарысталася больш за 800 тысяч пасажыраў. Гэта сведчыць пра папулярнасць дадзенай паслугі. Беларуская чыгунка жадае ўсім пасажырам стаць шчаслівым уладальнікам мільённага білета, набытага праз Інтэрнэт, і рада будзе ўручыць мільённаму Інтэрнэт-пасажыру імянны сертыфікат, які пацвярджае яго статус і памятны падарунак.

ДАВЕДАЧНА:

У цяперашні час пасажыры могуць аплачваць квіткі па банкаўскіх картках Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro любога банка свету, а таксама карткамі сістэмы Белкарт.

Беларуская чыгунка ажыццяўляе плацяжы за праязныя дакументы з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных карт, выпушчаных банкамі: Расіі, Літвы, Украіны, Латвіі, Германіі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Італіі, Польшчы, ЗША, Францыі, Швецыі і іншых краін.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год