Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Хуткі агляд 2023 года

Студзень

  • У 2022 годзе аб'ём экспартных перавозак у Кітай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў кантэйнернымі цягнікамі Беларускай чыгункі вырас у 6,5 разоў
    06 студзеня 2023
    У 2022 годзе аб'ём экспартных перавозак у Кітай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў кантэйнернымі цягнікамі Беларускай чыгункі вырас у 6,5 разоў

    У 2022 годзе Беларуская чыгунка працягнула работу па стварэнні неабходных умоў для нарошчвання аб'ёмаў экспартных паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у кантэйнерах. Пры арганізацыі перавозак беларускага экспарту стратэгічнае значэнне мае кітайскі рынак.

    На працягу года БЧ забяспечыла адпраўку на экспарт з Беларусі ў Кітай 988 кантэйнерных цягнікоў з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў. Па папярэдніх выніках работы аб'ём экспартных перавозак грузаў у складзе кантэйнерных цягнікоў склаў каля 120 тыс. гружаных кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце), што ў 6,5 разоў больш, чым у 2021 годзе. Асноўны аб'ём перавозак складае прадукцыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, угнаенні і малочная прадукцыя.

    Развіццё экспартных перавозак і прасоўванне беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту з'яўляюцца найважнейшымі стратэгічнымі напрамкамі для Беларускай чыгункі.

    Сягоння, дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню з усімі ўдзельнікамі рынку транспартных паслуг і дзелавым кантактам, дастаўка прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай забяспечваецца на працягу двух тыдняў як да чыгуначных станцый, так і далей аўтатранспартам у любую кропку краіны, уключаючы паслугу «апошняй мілі».

    Чытаць далей…