Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У лістападзе 2020 года па аператыўных даных Беларуская чыгунка на 6,1% павялічыла экспартныя перавозкі грузаў

02 снежня 2020


У лістападзе 2020 года экспартныя перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы павялічыліся на 6,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі 4,3 млн тонаў.

У параўнанні з лістападам 2019 года ў 1,5 разы павялічылася перавозка ўгнаенняў і цэменту, на 11% – нафтапрадуктаў. Пры гэтым асноўныя напрамкі экспарту – гэта парты Літвы і Латвіі (з наступнай марской перавозкай у краіны Заходняй Еўропы, Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама Паўднёвай Амерыкі), Расія, Украіна і Польшча.

Таксама ў лістападзе 2020 года на 2,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася пагрузка грузаў і склала парадка 7,5 млн тон.

Беларуская чыгунка гатова выканаць усе заяўкі прадпрыемстваў на перавозку грузаў, як унутры рэспублікі, так і за яе межы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у раздзеле «Грузавыя перавозкі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2020 год