Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка пашырае сферу паслуг па мытным афармленні грузаў

15 лютага 2013

З мэтай удасканалення работы з кліентамі і прыцягнення дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў Беларуская чыгунка пашырае сферу паслуг па мытным афармленні грузаў. У першую чаргу, гэтую працу праводзіць Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі, якое робiць поўны спектр лагістычных паслуг.

Так, з нядаўняга часу спецыялісты БТЛЦ перайшлі на кругласутачны рэжым працы ў пункце мытнага афармлення (ПМА) на станцыі Маладзечна. Калі раней у начны час сутак тут можна было забяспечыць мытнае афармленне толькі транзітных грузаў, то зараз — таксама экспартных і імпартных грузаў. Гэта дазваляе скараціць прастой вагонаў і паскорыць працэс перавозкі.

 

Акрамя таго, з 2012 паслугі па мытным афармленні грузаў актыўна ўкараняе Гродзенскі філіял БТЛЦ. У мінулым годзе супрацоўнікі прадпрыемствы пачалі рабiць паслугі па мытным афармленні грузаў, што перавозяцца па Беларусі чыгуначным і аўтамабільным транспартам, — у ПМА «Навагрудак» і ПМА «Гродна ГАП-2». З мэтай правядзення поўнага спектру лагістычных паслуг спецыялісты БТЛЦ праводзяць мытнае афармленне грузаў, якія прыбываюць на любую станцыю Гродзенскага вузла.

У 2012 годзе таксама аднавіў дзейнасць па мытным афармленні Брэсцкі філіял БТЛЦ. Запатрабаваная паслуга ў Брэсцкім і Гродзенскім рэгіёнах — афармленне транзітных грузаў у працэсе камбінаваных перавозак са зменай транспартнага сродку (вагон/кантэйнер–аўтамабіль) з запаўненнем неабходных перавозачных дакументаў — CMR, CARNET TIR.

На сённяшні дзень спецыялісты БТЛЦ апрацоўваюць грузы на такіх буйных чыгуначных станцыях як: Сцяпянка, Калядзічы, Орша, Маладзечна, Ліда, Барысаў, Полацк, Віцебск, Магілёў, Слуцк, Гомель, Крычаў, Мінск-Пасажырскі. Тут робяць паслугі па арганізацыі мытнага афармлення, падачы дэкларацый, кансультацыі ў галіне мытнай справы.

«Белінтэртранс -транспартна-лагістычны цэнтр» з'яўляецца ўдзельнікам Нацыянальнай аўтаматызаванай сістэмы электроннага дэкларавання (НАСЭД), што дазваляе аказваць шырокі пералік паслуг мытнага прадстаўніка метадам дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў, а таксама ахопліваць максімальную колькасць экспартна-імпартных грузапатокаў на любых станцыях беларускай магістралі.

Мытныя паслугі (па афармленні як транзітных, так і экспартна-імпартных дэкларацый) таксама робяць Баранавіцкае, Брэсцкае і Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год