Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка будзе супрацоўнічаць з Гамбургскім портам

11 лютага 2013

Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" (БТЛЦ) Беларускай чыгункі і аб'яднанне «Порт Гамбург Маркетынг» падпісалі ў Мінску пагадненне аб супрацоўніцтве.

Дакумент накіраваны на ўстанаўленне і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж БТЛЦ і гамбургскім портам у галіне міжнародных мультымадальных перавозак, распрацоўкі новых лагістычных схем дастаўкі грузаў і інфармацыйнага абмену.

Гамбург з'яўляецца найбуйнейшым марскім портам Германіі і вядучым портам для кантэйнерных і масавых грузаў у Еўропе. Аб'ём марской перавалкі грузаў у порце складае больш за 120 млн. тон у год.  

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год