Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

1 лютага 2024 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася нарада па пытанні аптымізацыі лагістычных схем паставак экспартнай прадукцыі

02 лютага 2024

Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывога дыялогу пад старшынствам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксея Ляхновіча з удзелам прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных канцэрнаў і прадпрыемстваў, транспартна-лагістычных кампаній і кіраўніцтва Беларускай чыгункі. Вопыт ранейшых сустрэч паказаў практычную карысць дадзенага фармату ў вырашэнні актуальных задач па арганізацыі дастаўкі грузаў.

З дакладам аб выніках работы за 2023 год па пытаннях транспартнай лагістыкі і шляхах іх вырашэння выступіў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб. Ён акцэнтаваў увагу на дасягнутых выніках узаемадзеяння ўдзельнікаў экспартных лагістычных схем і пытаннях, якія патрабуюць працягу сумеснай работы ў бягучым годзе. Было адзначана, што найважнейшай актуальнай задачай у 2024 годзе з'яўляецца задавальненне патрэб суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь у павелічэнні аб'ёмаў перавозак грузаў чыгуначным транспартам і развіцці перавозак як па ўжо сфарміраваных напрамках, так і з выкарыстаннем новых транспартных рашэнняў. Акрамя гэтага, размова ішла аб удасканаленні сістэмы планавання грузаадправіцелямі аб'ёмаў экспарту чыгуначным транспартам, выбудоўванні выразнага ўзаемадзеяння грузаадправіцеляў з партамі, задзейнічанні ўсіх наяўных рэзерваў пагрузачных рэсурсаў.

Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч падкрэсліў, што выключна важная роля ў забеспячэнні рэалізацыі экспартнага патэнцыялу Рэспублікі належыць міжурадавым пагадненням, а таксама рабоце па развіцці інфраструктуры на найбольш запатрабаваных напрамках перавозак беларускага экспарту, якая праводзіцца сумесна з расійскімі калегамі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, удзельнікі нарады адзначылі, што, нягледзячы на дзеянні знешніх абмежаванняў, за мінулыя гады дасягнуты прагрэс у росце аб'ёмаў экспарту, разам з тым неабходна актывізаваць работу па пашырэнні магчымасцей прасоўвання прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на знешнія рынкі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год