Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 19 па 28 кастрычніка 2023 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

17 кастрычніка 2023

Традыцыйна напярэдадні школьных восеньскіх канікул на аб'ектах чыгуначнага транспарту будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем мер бяспекі непаўналетнімі.

На вакзалах, станцыях і ў цягніках работнікі БЧ сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых, у працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу чыгункі, правядуць тэматычныя прафілактычныя гутаркі.

На беларускай магістралі работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

За 9 месяцаў 2023 года работнікамі БЧ ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі праведзены больш за 5,6 тыс. рэйдаў. Таксама арганізавана больш за 4,3 тыс. выступленняў у калектывах прадпрыемстваў і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі. Ахоп насельніцтва склаў больш за 203 тыс. грамадзян, 147 тыс. з якіх – непаўналетнія. Было распаўсюджана больш за 42,3 тыс. прафілактычных памятак.

Нягледзячы на ўсе меры, што прымаюцца, праблема траўміравання непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту застаецца актуальнай.

Так, за 9 месяцаў 2023 года адбылося 67 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 2 выпадкі менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, колькасць пацярпелых у бягучым годзе склала 68 чалавек, загінула 52 чалавекі, з якіх 2 – непаўналетнія.

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі, спешка і бестурботнасць.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, перасякаць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых і абсталяваных для гэтага месцах, пры іх перасячэнні абавязкова пераканацца ў адсутнасці надыходзячага цягніка, звяртаць увагу на папераджальныя знакі, няўхільна выконваць правілы бяспекі, берагчы сваё жыццё і жыццё сваіх дзяцей.

Памятаеце, чыгунка – гэта не месца для гульняў і свавольстваў, а транспартны аб'ект падвышанай небяспекі!


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: бяспека
Да спісу навін за 2023 год