Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Магілёўскага аддзялення – пераможца адкрытага чэмпіянату Беларускай чыгункі па настольным тэнісе

23 кастрычніка 2023

20-22 кастрычніка 2023 г. на базе культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па настольным тэнісе. У чэмпіянаце прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі, а таксама каманды ААТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод» і ААТ «Гомельскі электрамеханічны завод».

У выніку ўпартай барацьбы каманда Магілёўскага аддзялення заняла першае месца. На другую ступеньку п'едэстала паднялася каманда гомельскіх вагонабудаўнікоў, на трэцюю – прадстаўнікі Мінскага аддзялення чыгункі.

У асабістым першынстве сярод жанчын перамогу атрымала Данілеўская Наталля (Магілёўскае аддзяленне), на другім месцы – Кажэўнікава Кацярына (ААТ «Гомельскі ВСЗ»), на трэцім – Вегеро Людміла (Гомельскае аддзяленне).

Першае месца сярод мужчын заняў Бегуноў Глеб (Магілёўскае аддзяленне), другое – Леаненкаў Арцём (Магілёўскае аддзяленне), трэцяе – Блізнюк Алег (Брэсцкае аддзяленне).

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі, кубкамі, медалямі і прызамі.

Да спісу навін за 2023 год