Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Баранавіцкага аддзялення – пераможца спартакіяды сярод моладзі Беларускай чыгункі

30 кастрычніка 2023

Ва ўпартай і відовішчнай барацьбе 27–29 кастрычніка 2023 г. на базе санаторыя «Магістральны» (аддзяленне «Свіцязь») УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» прайшла спартакіяда сярод моладзі беларускай магістралі.

Стартаваў турнір са стрытбола. Спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме. Перамагала каманда, якая першай набірала 21 ачко або за 10 мінут закідвала найбольшую колькасць мячоў. У прызавую тройку гэтага віду спаборніцтваў увайшлі гульцы Мінскага, Гомельскага і Віцебскага аддзяленняў.

Наступным этапам выпрабаванняў стаў біятлон. Па ўмовах спартыўнага конкурсу ўдзельнікам трэба было прабегчы ўстаноўленую дыстанцыю, выканаўшы тры выстралы з пнеўматычнай вінтоўкі па мішэні і столькі ж – з лука. Самымі хуткімі і дакладнымі сталі прадстаўнікі Баранавіцкага аддзялення. У тройку прызёраў таксама ўвайшлі каманды Гомельскага і Мінскага аддзяленняў магістралі.

Не менш цікавымі і эмацыянальнымі сталі этапы гульні ў гарадкі, шаффлборд і мас-рэстлінг.

Не толькі добрую спартыўную форму, але і спрыт, вынослівасць і камандны дух патрабавалася праявіць у эстафеце ГПА. Яе ўпершыню ўвялі ў праграму спартакіяды.

Лёс галоўных узнагарод заставаўся нявырашаным да апошняга этапу – корнхола. Прадстаўнікі Гомельскага аддзялення сталі лепшымі сярод дзяўчат і другімі – сярод мужчын.

Па выніках усіх відаў спаборніцтваў пераможцамі спартакіяды стала каманда Баранавіцкага аддзялення, якая набрала 20 балаў. Уладальнікі «срэбра» – прадстаўнікі Мінскага аддзялення (23 балы),  «бронзы» – Гомельскага аддзялення (24 балы).

Пераможцы і прызёры спартакіяды ўзнагароджаны дыпломамі, кубкамі, медалямі і прызамі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год