Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны! Паважаныя працаўніцы і ветэраны Беларускай чыгункі!

13 кастрычніка 2023

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

Гэты ўрачысты дзень для кожнага з нас прасякнуты асаблівым святлом і цяплом. У свеце няма нічога важней і даражэй сям'і, бацькоўскага дома і мацярынскай любові.

На беларускай зямлі Дзень маці традыцыйна адзначаецца як агульнанацыянальнае свята. Гэты дзень – сведчанне прызнання велізарнай ролі жанчыны ва ўмацаванні сям'і і выхаванні дзяцей, захаванні духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў беларускага народа, а для мужчын – яшчэ адна нагода выказаць вам, мілыя жанчыны, сваё захапленне за ваша дзіўнае ўменне спалучаць прафесійную дзейнасць са сваім галоўным прызначэннем – быць захавальніцамі хатняга ачага.

Мы ганарымся працаўніцамі Беларускай чыгункі, якія з'яўляюцца не толькі выдатнымі жонкамі і маці, але і добрымі спецыялістамі, шчыра адданымі сваёй справе. Асаблівыя словы падзякі нашым жанчынам-ветэранам, якія заклалі слаўныя працоўныя і культурныя традыцыі беларускай магістралі.

Дарагія мамы! У гэты светлы святочны дзень няхай збываюцца ўсе вашы самыя запаветныя мары, у дамах заўсёды пануюць любоў і пяшчота, спакой і ўтульнасць, згода і дастатак, а дзеці прыносяць толькі радасць і надзею, дораць свой клопат і душэўную цеплыню.

Жадаем вам моцнага здароўя, міру і гармоніі, шчасця і дабрабыту!


Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў



Да спісу навін за 2023 год