Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгуначны конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кірмаш фантазій» прайшоў у Баранавічах

13 кастрычніка 2023

12 кастрычніка 2023 года на базе санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення прайшоў конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кірмаш фантазій» сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі. У гэтым годзе ён стаў адным са шматлікіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння.

Свае работы на конкурс прадставілі 45 чыгуначнікаў, якія былі прызнаны лепшымі ў ходзе адборачных тураў на аддзяленнях Беларускай чыгункі. У фінале на суд журы было прадстаўлена больш за 150 работ. У гэтым годзе на выбар удзельнікаў было абвешчана 9 намінацый, якія дапускаюць прымяненне розных тэхнік і матэрыялаў, такіх як мастацкая вышыўка і работа з тканінай, пляценне і вязанне, работа з паперай, кераміка, дэкаратыўныя цацкі, макетаванне, мастацкая апрацоўка дрэва, металу, скуры, а таксама нетрадыцыйныя тэхнікі, фларыстыка і вырабы з натуральных камянёў і фруктаў.

Удзельнікам неабходна было прэзентаваць свае работы і расказаць пра сваё захапленне. Выбраць самыя яркія з іх і вызначыць наймацнейшых стала няпростай задачай для журы. У выніку па суме набраных балаў былі вызначаны лепшыя творы ў кожнай з намінацый, аўтары якіх былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Пераможцамі конкурсу сталі:

У намінацыі «Шывок за шыўком»:

1 месца – Кацярына Лаўрусевіч (метадыст Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення);

2 месца – Ірына Лук'янюк (агент па перадачы грузаў станцыі Брэст-Усходні);

3 месца – Таццяна Марозава (машыніст крана лакаматыўнага дэпо Жлобін).

У намінацыі «Мастацтва пляцення»:

1 месца – Наталля Максімавіч (інжынер станцыі Орша);

2 месца – Ганна Пранько (тэхнік па азеляненні санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення);

3 месца – Варвара Савіна (сакратар Віцебскага вагоннага ўчастка).

У намінацыі «Работа з паперай»:

1 месца – Ларыса Ярашук (інжынер Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі);

2 месца – Ганна Чаркесія (інжынер Віцебскага вагоннага ўчастка);

3 месца – Тамара Рыбянкова (кладаўшчык Баранавіцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў).

У намінацыі «Пластыка, форма, скульптура»:

1 месца падзялілі Дзмітрый Ключнік (начальнік дыстанцыі Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі) і Алена Новікава (намеснік начальніка Гомельскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў);

2 месца – Юрый Сіткавіч (брыгадзір Полацкай дыстанцыі пуці);

3 месца – Вера Каранькова (кладаўшчык прадпрыемства Магілёўгрузсэрвіс).

У намінацыі «Мастацкая апрацоўка дрэва і бяросты»:

1 месца – Аляксандр Цюцюноў (дзяжурны па Магілёўскім аддзяленні чыгункі);

2 месца – Алена Харкевіч (старшы прыёмасдатчык грузу і багажу станцыі Сітніца);

3 месца – Сяргей Ружанцоў (майстар участка Гомельскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў).

У намінацыі «Мастацкая апрацоўка металу»:

1 месца – Бабко Сяргей Аляксандравіч (вадзіцель транспартнай базы Баранавіцкага аддзялення);

2 месца – Станіслаў Тузаў (каваль на молатах і прэсах лакаматыўнага дэпо Магілёў);

3 месца – Міхаіл Ноўскі (інжынер-тэхнолаг Віцебскага вагоннага ўчастка).

У намінацыі «Мастацкая апрацоўка скуры»:

2 месца – Аляксандр Максімук (электрамеханік Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння);

3 месца – Вераніка Ваніцкая-Чугаенка (экскурсавод Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення).

У намінацыі «Новы погляд»:

1 месца – Вольга Бузель (бухгалтар Брэсцкай дыстанцыі электразабеспячэння);

2 месца – Алена Легасцева (мастацкі кіраўнік Культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення);

3 месца – Алена Казаўнікава (прыбіральнік памяшканняў Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення).

У намінацыі «Прыроды натхненне»:

1 месца – Аляксандра Сабко (спецыяліст па кадрах Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі);

2 месца – Алена Нікалайчык (медыцынская сястра санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення);

3 месца – Наталля Падальніцкая (кладаўшчык Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння).

Акрамя таго, 6 майстроў былі адзначаны дыпломамі «Спецыяльны прыз конкурсу «За папулярызацыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, падтрымку і развіццё народных рамёстваў», а таксама каштоўнымі падарункамі.

Дадаткова 6 адораных чыгуначнікаў атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.

Астатнія ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі «За актыўны ўдзел» і салодкімі падарункамі.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, старшыня журы – намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі адзначыў высокі ўзровень іх майстэрства, любоў да Радзімы і яе нацыянальных культурных традыцый, адданасць прафесіі чыгуначніка і Беларускай чыгунцы.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год