Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае ўдзел у XXXII пленарным пасяджэнні Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках

17 кастрычніка 2023

XXXII пленарнае пасяджэнне Міжнароднага Каардынацыйнага савета па транс'еўразійскім перавозках (КСТП) праходзіць 17-18 кастрычніка 2023 года ў г.Маскве (Расійская Федэрацыя) у гібрыдным фармаце (частка дэлегацый прымае ўдзел у мерапрыемстве ў фармаце відэаканферэнцыі).

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальвае першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб.

Падчас пасяджэння яго ўдзельнікам трэба будзе абмеркаваць развіццё транс'еўразійскіх маршрутаў, вызначыць прыярытэтныя вектары і пункты росту. У ліку пытанняў – планы па развіцці чыгунак, якія ўваходзяць у міжнародныя транспартныя калідоры «Усход-Захад» і «Поўнач – Поўдзень», развіццё чыгуначнай і партовай інфраструктуры, спрашчэнне мытных працэдур, забеспячэнне бесперабойнай арганізацыі чыгуначных і мультымадальных кантэйнерных перавозак у еўра-азіяцкіх зносінах. Важнымі тэмамі стануць новыя лічбавыя рашэнні ў сферы міжнародных перавозак грузаў, меры па забеспячэнні бяспекі перавозак грузаў у міжнародных зносінах, пытанні «зялёнага» парадку дня КСТП і развіццё прафесійных кампетэнцый у сферы лагістыкі і арганізацыі перавозак грузаў у еўра-азіяцкіх зносінах.

Таксама ў гонар 30-годдзя КСТП прэміяй «Eurasian Transportation Excellence» за ўзаемадзеянне, партнёрства і ўклад у развіццё КСТП было ўзнагароджана дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год