Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка перавезла ўжо больш за 500 тысяч тон цукровых буракоў новага ўраджаю

19 кастрычніка 2023

З пачатку ўборачнай кампаніі Беларуская чыгунка перавезла ўжо больш за 560 тысяч тон буракоў, што на 20,8% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У гэтым годзе Беларуская чыгунка ажыццяўляе перавозку буракоў на ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» і ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».

У цяперашні час пагрузка буракоў працягваецца, яе штосутачны аб'ём у сярэднім складае звыш 300 вагонаў. У асобныя суткі ён дасягае 370 вагонаў. Найбольшы аб'ём пагрузкі ажыццяўляецца на станцыях Магілёў, Баранавічы-Цэнтральныя і Пагодзіна.

Беларуская чыгунка традыцыйна ўносіць свой уклад ва ўборку цукровых буракоў. Масавая перавозка караняплодаў чыгуначным транспартам ажыццяўляецца з верасня па снежань. Яна арганізавана ў адпаведнасці з узгодненым графікам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і заяўкамі грузаадправіцеляў. Графік перавозкі караняплодаў абумоўлены тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па яе перапрацоўцы.

Усяго у гэтым годзе чыгуначным транспартам плануецца перавезці каля 1,7 млн тон цукровых буракоў новага ўраджаю.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год