Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка павіншавала 50-мільённага пасажыра 2023 года

13 кастрычніка 2023

13 кастрычніка 2023 года на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання 50-мільённага пасажыра Беларускай чыгункі 2023 года.

У выніку праведзенага маніторынгу рэалізаваных Беларускай чыгункай з пачатку 2023 года праязных дакументаў быў вызначаны 50-мільённы пасажыр. Ім стала выхавальніца дзіцячага саду №398 г. Мінска Таццяна Лапінская, якая набыла электронны білет з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ.Мой поезд» да г. Жлобіна на цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №748 Мінск-Гомель адпраўленнем з Мінска 13 кастрычніка 2023 года ў 14.48.

Памятны сертыфікат і падарунак 50-мільённаму пасажыру ад Беларускай чыгункі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў начальнік пасажырскай службы Упраўлення БЧ Аляксандр Захарэвіч.

Лік 13 стаў для Таццяны Міхайлаўны шчаслівым. Сімвалічна, што яна набыла праязны дакумент на 13 месца ў цягнік №748 Мінск-Гомель, які адправіўся з 13 пуці ў пятніцу 13 кастрычніка.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год