Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

24 кастрычніка ў Мінску пачала работу ХХХІІ Тарыфная Канферэнцыя чыгуначных адміністрацый краін СНД

25 кастрычніка 2023

24-27 кастрычніка ў г. Мінску Беларускай чыгункай арганізавана правядзенне ХХХІІ Тарыфнай Канферэнцыі чыгуначных адміністрацый (Чыгунак) краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў – удзельніц Тарыфнага Пагаднення чыгуначных адміністрацый (Чыгунак) дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый дзесяці дзяржаў – Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан, а таксама Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам, Пётр Міхайлавіч нагадаў, што ХХХІІ тарыфная канферэнцыя праходзіць у год 30-годдзя Тарыфнага Пагаднення. Падпісваючы дадзенае Пагадненне ў далёкім 1993 годзе, чыгуначныя адміністрацыі дамовіліся ўжываць скаардынаваную Тарыфную палітыку, якая распрацоўваецца на аснове адзіных прынцыпаў. Як паказала практыка, яе прымяненне дазволіла забяспечыць канкурэнтаздольнасць перавозак грузаў чыгуначным транспартам у міжнародных зносінах, а чыгуначным адміністрацыям своечасова і адэкватна рэагаваць на ўсе змены кан'юнктуры транспартнага рынку, як эканамічныя, так і геапалітычныя.

Першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі, падкрэсліўшы важнасць адзінай Тарыфнай палітыкі, адзначыў, што яна стане найважнейшым інструментам для прыцягнення грузапатокаў на чыгуначны транспарт у 2024 годзе.

У завяршэнне прывітальнага слова Пётр Дулуб пажадаў удзельнікам канферэнцыі плённай работы і выказаў упэўненасць, што нягледзячы на восеньскае надвор'е, знаходжанне ў нашай гасціннай краіне будзе камфортным і ўдзельнікі мерапрыемства павязуць з сабой толькі цёплыя ўспаміны і ўражанні.

Прадстаўніца казахстанскай дэлегацыі, дырэктар Дэпартамента тарыфнай палітыкі ТАА «КТЖ – Грузавыя перавозкі» Алія Кірэева ў слове ў адказ падзякавала Беларускай чыгунцы за цёплы прыём, адзначыўшы важнасць правядзення гэтых мерапрыемстваў. Паводле яе слоў, у бягучым годзе чакаецца рост на 10% грузаперавозак па тэрыторыях дзяржаў – удзельніц Тарыфнага Пагаднення, якое за 30 гадоў даказала сваю запатрабаванасць, стаўшы трывалым падмуркам дружалюбных адносін паміж чыгункамі.

У сваю чаргу прадстаўнік Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Ігар Дзергачоў зачытаў прывітальнае слова старшыні Дырэкцыі Савета Віктара Папова, у якім той падкрэсліў важнасць правядзення Тарыфнай Канферэнцыі і пажадаў умацавання дзелавых адносін паміж чыгуначнымі адміністрацыямі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год