Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Кыргызстана наведала прадпрыемствы Беларускай чыгункі. Падпісана два мемарандумы аб супрацоўніцтве

25 жніўня 2023

Дэлегацыя Кыргызстана на чале з намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Бакытам Тарабаевым у рамках праграмы візіту ў Рэспубліку Беларусь 23 жніўня 2023 года наведала Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі, дзе адбылася рабочая сустрэча кыргызскіх гасцей з намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Сяргеем Дубінай, першым намеснікам Начальніка БЧ Пятром Дулубам і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэем Страчко.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне бакамі магчымых напрамкаў кааперацыйнага супрацоўніцтва.

Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, Пётр Дулуб адзначыў, што Цэнтр кіравання перавозкамі з'яўляецца галоўным каардынатарам арганізацыі перавозачнага працэсу і эксплуатацыйнай работы ўсіх падраздзяленняў Беларускай чыгункі, а таксама азнаёміў прысутных з вытворчым патэнцыялам беларускай магістралі.

Кіраўнік дэлегацыі Кыргызскай Рэспублікі Бакыт Тарабаеў падкрэсліў вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларускай чыгункай па рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Кыргызстане і арганізацыі мультымадальных перавозак.

У ходзе мерапрыемства Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі, дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект», Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі, ААТ «Брэсцкі электратэхнічны завод», ААТ «Дарбудмантажтрэст», ААТ «Барысаўскі шпалапрапітны завод» прэзентавалі кыргызскім гасцям свае вытворчыя і тэхналагічныя магчымасці.

24 жніўня 2023 года дэлегацыя Кыргызстана наведала Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый ААТ «Дарбудмантажтрэст» і ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання».

У рамках 11-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Кыргызскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў прысутнасці Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака і Намесніка Старшыні Кабінета Міністраў Рэспублікі Кыргызстан Бакыта Тарабаева падпісаны мемарандум паміж Беларускай чыгункай і ГП «НК «Кыргыз Тэмір жолу» аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту.

Акрамя таго, паміж дзяржаўным прадпрыемствам «Інстытут «Белчыгунпраект» і ГП «НК «Кыргыз темір жолу» быў падпісаны мемарандум у галіне праектавання чыгуначных аб'ектаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год