Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Павышаючы кліентаарыентаванасць. Адбылася рабочая сустрэча Беларускай чыгункі, АТ «РЖД Лагістыка» і беларускіх грузаадпраўшчыкаў

02 лютага 2023

31 студзеня 2023 года ва Упраўленні БЧ адбылася рабочая сустрэча Беларускай чыгункі, АТ «РЖД Лагістыка» з беларускімі арганізацыямі-грузаадпраўшчыкамі.

Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліў першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб, дэлегацыю АТ «РЖД Лагістыка» – генеральны дырэктар кампаніі Дзмітрый Мураў. Таксама ў сустрэчы прыняло ўдзел кіраўніцтва Дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс – транспорна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі і прадстаўнікі грузаадпраўшчыкаў – беларускіх арганізацый лясной, машынабудаўнічай, нафтаперапрацоўчай, харчовай і іншых галін.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця перавозак па міжнародным транспартным калідоры «Поўнач – Поўдзень» і праз парты Расійскай Федэрацыі. Як было адзначана на мерапрыемстве, кардынальнае змяненне сітуацыі на транспартным рынку ў 2022 годзе патрабуе ад усіх удзельнікаў перавозачнага працэсу актыўнага пошуку новых транспартна-лагістычных рашэнняў.

У ходзе рабочай сустрэчы АТ «РЖД Лагістыка» былі прадстаўлены новыя маршруты і сэрвісы ў рамках калідора «Поўнач – Поўдзень», што дазваляе пашырыць магчымасці беларускіх прадпрыемстваў па арганізацыі экспарту сваёй прадукцыі. У зносінах з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці чыгуначнікі падкрэслілі гатоўнасць да далейшай дэталёвай прапрацоўкі кожнай лагістычнай схемы, а таксама заклікалі грузаадпраўшчыкаў больш актыўна задзейнічаць прадстаўленыя маршруты калідора «Поўнач – Поўдзень» для павелічэння аб'ёмаў перавозак і пашырэння геаграфіі паставак сваёй прадукцыі.

Кліентаарыентаванасць з'яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў Беларускай чыгункі пры арганізацыі міжнародных перавозак грузаў, аказанні дапамогі грузаўладальнікам у распрацоўцы новых варыянтаў узаемадзеяння і развіцця дадатковых магчымасцяў транспартнай лагістыкі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год