Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка павіншавала 100-тысячнага пасажыра дзённага хуткаснага цягніка па маршруце Мінск-Масква-Мінск

14 ліпеня 2021

100-тысячным пасажырам дзённага хуткаснага цягніка ў зносінах Мінск-Масква стала Жанна Міронава з Мінску. Свой білет яна набыла на афіцыйным інтэрнэт сайце Беларускай чыгункі pass.rw.by. Ад імя Беларускай чыгункі юбілейнага пасажыра павіншаваў начальнік пасажырскай службы БЧ Аляксандр Захарэвіч. Ён уручыў Жанне Міронавай памятны білет, карціну з выявай вакзалаў у Мінску і Маскве і цягніка, які іх звязвае, а таксама фірмовы дарожны набор.

Нагадаем, дзённыя хуткасныя міжнародныя пасажырскія зносіны па маршруце Мінск-Масква-сумесны праект Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД». У першы рэйс цягнікі з Мінска і Масквы адначасова адправіліся 30 красавіка 2021 года. За гэты час імі скарысталіся ўжо больш за 100 000 пасажыраў.

Варта адзначыць, што з моманту аднаўлення міжнародных пасажырскіх перавозак (8 лютага 2021 года) паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй ва ўсіх відах зносін было перавезена амаль 800 тысяч пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год