Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пасажыры Беларускай чыгункі сталі часцей набываць білеты на цягнікі з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ.Мой поезд»

14 жніўня 2020

Больш 126 тысяч электронных білетаў рэалізавала Беларуская чыгунка ў ліпені 2020 года праз мабільны дадатак «БЧ.Мой поезд». На цягнікі з нумараванымі месцамі пасажырамі БЧ з дапамогай мабільнага дадатку было аформлена 80,1 тысяч электронных білетаў або на 50% больш, чым у чэрвені. На цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа) у ліпені было набыта 46,5 тысяч электронных білетаў або на 17% больш, чым у папярэднім месяцы.

Трэба адзначыць, што пры куплі электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі тарыф за афармленне праязных дакументаў не спаганяецца. Гэта значыць, электронны білет з электроннай рэгістрацыяй будзе абыходзіцца пасажырам танней, чым пры куплі ў білетнай касе.

Мабільны дадатак «БЧ.Мой поезд» спампавалі ўжо больш за 97 тысяч карыстальнікаў смартфонаў і планшэтаў на платформе Android і больш за 33 тысячы на платформе iOS.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам карыстацца дыстанцыйнымі каналамі продажаў, якія з'яўляюцца зручнымі і эканомяць час пасажыраў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год