Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Карпаратыўныя навіны

Жнівень

  • 31 жніўня 2020
    Беларуская чыгунка за 8 месяцаў 2020 года перавезла ўнутры рэспублікі больш за 23 мільёны тон грузаў

    Беларуская чыгунка за 8 месяцаў 2020 года перавезла ўнутры рэспублікі паводле аператыўных звестак 23,1 млн тон грузаў або 102,3% да аналагічнага перыяду 2019 года.

    Асноўную наменклатуру грузаў склалі: будаўнічыя, лясныя, нафтавыя грузы, цэмент, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні і інш.

    Пагрузка ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах за 8 месяцаў вырасла на 0,6 млн тон да аналагічнага перыяду 2019 года.

    Паводле аператыўных звестак у жніўні 2020 года ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах па тэрыторыі Беларусі перавезена на 0,9% больш грузаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года, пагрузка павялічылася на 27 тыс. тон.

    Чытаць далей…
  • 28 жніўня 2020
    Больш за 3 тысячы 800 дзяцей адпачылі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларускай чыгункі ў 2020 годзе

    У летні перыяд на Беларускай чыгунцы функцыянавала 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў (імя М. Гастэлы, «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка» і «Магістраль»). У іх адпачылі 3 тысячы 803 дзіцяці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, у тым ліку 2 тысячы 708 дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • У жніўні на Беларускай чыгунцы пачаў працаваць дыягнастычны комплекс для аўтаматызаванай ацэнкі стану аб'ектаў інфраструктуры
    21 жніўня 2020
    У жніўні на Беларускай чыгунцы пачаў працаваць дыягнастычны комплекс для аўтаматызаванай ацэнкі стану аб'ектаў інфраструктуры

    Новы комплекс можа кантраляваць больш за сто розных параметраў інфраструктуры, прычым робіць вымярэнні ў аўтаматызаваным рэжыме, фіксуючы іх у базе з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння. Яго выкарыстанне дасць магчымасць удасканаліць сістэму праверкі і забяспечыць ўсебаковы кантроль тэхнічнага стану аб'ектаў усёй чыгуначнай інфраструктуры, што напрамую ўплывае на бяспеку руху цягнікоў. Дзякуючы новаму шматфункцыянальнаму комплексу колькасць абследаванняў паменшыцца, што дасць магчымасць эканоміць рэсурсы. Адно з важных адрозненняў новай тэхнікі – адсутнасць уплыву чалавечага фактару.

    Чытаць далей…
  • 21 жніўня 2020
    Напярэдадні навучальнага года Беларуская чыгунка ўзмоцніць кантроль за выкананнем мер бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту

    З 24 жніўня па 7 верасня Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека». Яе мэта – напярэдадні навучальнага года прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх.

    Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Будзе ўзмоцнены кантроль з боку ўсіх падраздзяленняў Беларускай чыгункі. Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі, размешчаных паблізу ад чыгункі.

    Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

    Чытаць далей…
  • 19 жніўня 2020
    Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларускай чыгункі завяршаюць уборку ўраджаю збожжавых культур

    У складзе Беларускай чыгункі дзейнічаюць шэсць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: «Рачкавічы», «Свіцязь», «Радзежскае», «Авангард», «Выдрэя» і «Улішыцы-Агра».

    Чытаць далей…
  • 17 жніўня 2020
    Беларуская чыгунка ў ліпені 2020 года 1,5 разы павялічыла аб'ём кантэйнерных перавозак

    За ліпень 2020 года агульны аб'ём кантэйнерных перавозак па БЧ павялічыўся ў 1,5 разы да аналагічнага перыяду 2019 года і склаў 93,1 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце).

    Станоўчая дынаміка кантэйнерных перавозак забяспечана Беларускай чыгункай і ў студзені–ліпені 2020 года. Агульны аб'ём названых перавозак павялічаны ў 1,3 разы да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 511,8 тыс. кантэйнераў у ДФЭ. Экспарт прадукцыі прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь у гружаных кантэйнерах на знешнія рынкі збыту ўзрос у 1,2 разы.

    Стратэгічным напрамкам для чыгункі з'яўляецца развіццё транзітных кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай. Так, за ліпень 2020 года транзітам праз Рэспубліку Беларусь у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай перавезена 50,3 тыс. кантэйнераў у ДФЭ або ў 1,7 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

    Чытаць далей…
  • 14 жніўня 2020
    Пасажыры Беларускай чыгункі сталі часцей набываць білеты на цягнікі з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ.Мой поезд»

    Больш 126 тысяч электронных білетаў рэалізавала Беларуская чыгунка ў ліпені 2020 года праз мабільны дадатак «БЧ.Мой поезд». На цягнікі з нумараванымі месцамі пасажырамі БЧ з дапамогай мабільнага дадатку было аформлена 80,1 тысяч электронных білетаў або на 50% больш, чым у чэрвені. На цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа) у ліпені было набыта 46,5 тысяч электронных білетаў або на 17% больш, чым у папярэднім месяцы.

    Трэба адзначыць, што пры куплі электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі тарыф за афармленне праязных дакументаў не спаганяецца. Гэта значыць, электронны білет з электроннай рэгістрацыяй будзе абыходзіцца пасажырам танней, чым пры куплі ў білетнай касе.

    Мабільны дадатак «БЧ.Мой поезд» спампавалі ўжо больш за 97 тысяч карыстальнікаў смартфонаў і планшэтаў на платформе Android і больш за 33 тысячы на платформе iOS.

    Чытаць далей…
  • 07 жніўня 2020
    Больш за 250 тысяч электронных білетаў прададзена ў ліпені на цягнікі Беларускай чыгункі

    У ліпені пасажыры Беларускай чыгункі аформілі больш за 202 тысячы электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і амаль 54 тысячы білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа). Гэта больш на 37% і 19% адпаведна ў параўнанні з колькасцю электронных білетаў, набытых у чэрвені 2020 года.

    Беларуская чыгунка працягвае развіццё беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі і зручнымі. Са снежня 2019 года пасажырам даступны бясплатны мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» і абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на сайце БЧ (pass.rw.by). Папулярнасць беспапяровых паездак расце – у цяперашні час кожны трэці білет на цягнікі з нумараванымі месцамі набываецца праз дадзеныя сэрвісы.

    Чытаць далей…
  • Работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі
    01 жніўня 2020
    Работнікам і ветэранам Беларускай чыгункі

    Паважаныя сябры!

    Сардэчна віншую з прафесійным святам — Днём чыгуначніка.

    Беларуская чыгунка — важнейшы сектар народнай гаспадаркі, магутны транспартны комплекс з вялікім тэхнічным і вытворчым патэнцыялам.

    Без зладжанай, напружанай, выніковай працы работнікаў сталёвых магістраляў сёння немагчыма ўявіць жыццё краіны. Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё эканомікі, забяспечваючы бесперабойную перавозку пасажыраў і грузаў.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам, якія заклалі слаўныя традыцыі і перадаюць свае веды і вопыт моладзі.

    Чытаць далей…
  • 01 жніўня 2020
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, жнівень 2020 (127 выпуск)

    Гэты выпуск прысвечаны Дню чыгуначніка, і ў ім мы раскажам пра самыя прыкметныя падзеі, якія адбыліся ў жыцці Беларускай чыгункі з мінулага жніўня, нагадаем, якімі іх ўбачылі гледачы праграмы «Навіны БЧ». А заадно – прадставім віншаванні ад чыгуначнікаў з усёй краіны.

    Са святам, магістраль!

    Чытаць далей…