Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 3 тысячы 800 дзяцей адпачылі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларускай чыгункі ў 2020 годзе

28 жніўня 2020

У летні перыяд на Беларускай чыгунцы функцыянавала 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў (імя М. Гастэлы, «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка» і «Магістраль»). У іх адпачылі 3 тысячы 803 дзіцяці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, у тым ліку 2 тысячы 708 дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі.

У двух аздараўленчых лагерах Баранавіцкага аддзялення БЧ «Іса» і «Азёры» адпачынак быў арганізаваны ў 2 змены, ва ўсіх астатніх аздараўленне праходзіла ў 3 змены.

У дзіцячых аздараўленчых лагерах імя М. Гастэлы, «Іса», «Азёры», «Лясныя далі» і «Дубравенка» былі створаны профільныя атрады для падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў, у якіх рабяты знаёміліся з асновамі чыгуначных прафесій.

Акрамя таго, ва ўсіх аздараўленчых лагерах былі арганізаваны мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году малой радзімы. Гэта розныя гульні, віктарыны, конкурсы, канцэртныя праграмы і інш.

Пры арганізацыі работы дзіцячых аздараўленчых лагераў Беларускай чыгункі былі прыняты ўсе неабходныя меры па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у адпаведнасці з часовымі метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

Па выніках праведзенай аздараўленчай кампаніі будуць адзначаны лепшыя дзіцячыя лагеры Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год