Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Летняя аздараўленчая кампанія стартуе на Беларускай чыгунцы 15 чэрвеня

12 чэрвеня 2020

Летні сезон у гэтым годзе дзіцячыя аздараўленчыя лагеры Беларускай чыгункі адкрыюць 15 чэрвеня. Першымі расчыняць свае дзверы лагера «ім. Гастэлы» Мінскага аддзялення чыгункі і «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення чыгункі. У лагеры «Лясное возера» Мінскага аддзялення БЧ і «Вярба» Брэсцкага аддзялення чыгункі заезды адбудуцца 16 чэрвеня. Дзіцячы аздараўленчы лагер «Магістраль» Віцебскага аддзялення БЧ гатовы прыняць адпачывальнікаў 20 чэрвеня, а лагер «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення чыгункі – 21 чэрвеня. 7 ліпеня і 9 ліпеня першая змена пачнецца ў лагерах «Іса» і «Азёры» Баранавіцкага аддзялення БЧ адпаведна.

У гэтым годзе падчас першай змены ў летніх аздараўленчых лагерах адпачнуць каля 1500 дзяцей чыгуначнікаў. Два лагеры Беларускай чыгункі «Іса» і «Азёры» Баранавіцкага аддзялення БЧ будуць работаць у 2 змены, ва ўсіх астатніх аздараўленне будзе арганізавана ў 3 змены.

Усяго ў летні перыяд на беларускай магістралі будзе функцыянаваць 8 дзіцячых аздараўленчых лагераў («ім. Гастэлы», «Лясное возера», «Іса», «Азёры», «Вярба», «Лясныя далі», «Дубравенка» і «Магістраль»), у якіх адпачнуць больш за 4800 дзяцей.

У дзіцячых аздараўленчых лагерах «ім. М.Гастэлы», «Іса», «Азёры», «Лясныя далі» і «Дубравенка» будуць створаны профільныя атрады для падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў, у якіх дзеці азнаёмяцца з асновамі чыгуначных прафесій.

Пры арганізацыі работы дзіцячых аздараўленчых лагераў Беларускай чыгункі ў гэтым годзе ў адпаведнасці з часовымі метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні прыняты ўсе неабходныя меры па прафілактыцы заносу і распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год