Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Чэрвень

  • Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава 9 ліпеня адкрые 65-ы юбілейны сезон
    24 чэрвеня 2020
    Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава 9 ліпеня адкрые 65-ы юбілейны сезон

    Першы цягнік «Сталічны экспрэс» адправіцца з перона станцыі «Заслонава» 9 ліпеня ў 11.00. Пасажыры праедуць па традыцыйным маршруце — ад станцыі «Заслонава» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад.

    У летнім сезоне 2020 цягнік будзе курсіраваць па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 14.09 і рабіць 4 рэйса (у 11.00, 11.38, 12.57, 13.35), а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.04 і рабіць 6 рэйсаў (у 11.00, 11.38, 12.57, 13.35, 14.52, 15.31).

    У верасні здзейсніць падарожжа на «Сталічным экспрэсе» можна будзе па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.04. Цягнік будзе рабіць 6 рэйсаў (у 11.00, 11.38, 12.57, 13.35, 14.52, 15.31).

    Завершыцца 65-ы юбілейны сезон 20-га верасня 2020 года.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск
    21 чэрвеня 2020
    Беларуская чыгунка адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск

    Цырымонія адкрыцця адбылася 21 чэрвеня 2020 года на станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

    У ходзе мерапрыемства Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў далажыў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку «Аб развіцці Беларускай чыгункі і перспектывах яе электрыфікацыі».

    Адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск накіравана на ўмацаванне транспартных сувязей і актывізацыю развіцця Гомельскага і Мінскага рэгіёнаў, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў.

    Жыхарам Светлагорска прадастаўлена магчымасць штодзённага праезду ў ранішні і вячэрні час у сталіцу і назад на камфартабельных электрацягніках. Для арганізацыі пасажырскіх зносін, якія звяжуць Светлагорск са Жлобінам і Мінскам, распрацаваны графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа. Перавозкі будуць ажыццяўляцца сучаснымі саставамі еўрапейскага ўзроўню ЭПР, якія ўжо здабылі папулярнасць у жыхароў і гасцей нашай краіны. На Беларускай чыгунцы цягнікі дадзенай серыі эксплуатуюцца з 2011 года.

    Чытаць далей…
  • 12 чэрвеня 2020
    Летняя аздараўленчая кампанія стартуе на Беларускай чыгунцы 15 чэрвеня

    Летні сезон у гэтым годзе дзіцячыя аздараўленчыя лагеры Беларускай чыгункі адкрыюць 15 чэрвеня. Першымі расчыняць свае дзверы лагера «ім. Гастэлы» Мінскага аддзялення чыгункі і «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення чыгункі. У лагеры «Лясное возера» Мінскага аддзялення БЧ і «Вярба» Брэсцкага аддзялення чыгункі заезды адбудуцца 16 чэрвеня. Дзіцячы аздараўленчы лагер «Магістраль» Віцебскага аддзялення БЧ гатовы прыняць адпачывальнікаў 20 чэрвеня, а лагер «Лясныя далі» Гомельскага аддзялення чыгункі – 21 чэрвеня. 7 ліпеня і 9 ліпеня першая змена пачнецца ў лагерах «Іса» і «Азёры» Баранавіцкага аддзялення БЧ адпаведна.

    Чытаць далей…
  • 09 чэрвеня 2020
    У чэрвені Беларуская чыгунка адкрые рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск

    Завяршаецца электрыфікацыя ўчастка Жлобін-Падольскі–Светлагорск-на-Бярэзіне. У цяперашні час пачаты выпрабавальныя і прыёмачныя работы з наступным уводам электрыфікаванага ўчастка ў доследную эксплуатацыю.

    Для арганізацыі пасажырскіх зносін, якія злучаюць Светлагорск з Жлобінам і Мінскам, распрацаваны графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній саставамі ЭПр, а Светлагорск з Гомелем саставамі ЭР9.

    Электрыфікацыя ўчастка Жлобін-Падольскі–Светлагорск-на-Бярэзіне і адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў – гэта адзін з этапаў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбароў працягласцю 141 км, які плануецца завяршыць да канца 2021 года. Гэта ў перспектыве дазволіць арганізаваць рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электравознай цязе па дадзеным маршруце.

    Чытаць далей…
  • 09 чэрвеня 2020
    18 чэрвеня кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе «прамую тэлефонную лінію»

    У чацвер, 18 чэрвеня Беларуская чыгунка правядзе «прамую тэлефонную лінію» па тэме «Стан платформаў, прыпыначных пунктаў, пераездаў, пешаходных пераходаў». 

    Чытаць далей…
  • 08 чэрвеня 2020
    Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі

    16 чэрвеня 2020 года ў 13.10 у каб. 634 па адрасе г. Мінск, вул. Леніна, 17 (Упраўленне Беларускай чыгункі) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка».

    Чытаць далей…
  • 5 чэрвеня Беларуская чыгунка далучылася да правядзення міжнароднага дня бяспекі на пераездах
    05 чэрвеня 2020
    5 чэрвеня Беларуская чыгунка далучылася да правядзення міжнароднага дня бяспекі на пераездах

    5 чэрвеня Беларуская чыгунка праводзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне краіны, дзе ёсць чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх, арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці Беларускай чыгункі і супрацоўнікаў ДАІ. Вадзіцелям уручаюць тэматычныя памяткі і нагадваюць правілы праезду праз чыгуначныя пераезды, а таксама выяўляюць парушальнікаў. Акрамя таго, дадаткова правяраюць тэхнічны стан пераездаў.

    Чытаць далей…
  • 01 чэрвеня 2020
    Білборды з інфармацыяй па прафілактыцы невытворчага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту з'явіліся ў Мінску

    У мэтах прафілактыкі і папярэджання выпадкаў невытворчага траўматызму, павышэння культуры паводзін грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту Беларуская чыгунка сумесна з Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь арганізавалі размяшчэнне 34 тэматычных інфармацыйных плакатаў на білбордах у гарадах: Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве, Орша і Баранавічах.

    Чытаць далей…