Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава 9 ліпеня адкрые 65-ы юбілейны сезон

24 чэрвеня 2020

Першы цягнік «Сталічны экспрэс» адправіцца з перона станцыі «Заслонава» 9 ліпеня ў 11.00. Пасажыры праедуць па традыцыйным маршруце — ад станцыі «Заслонава» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад.

У летнім сезоне 2020 цягнік будзе курсіраваць па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 14.09 і рабіць 4 рэйса (у 11.00, 11.38, 12.57, 13.35), а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.04 і рабіць 6 рэйсаў (у 11.00, 11.38, 12.57, 13.35, 14.52, 15.31).

У верасні здзейсніць падарожжа на «Сталічным экспрэсе» можна будзе па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.04. Цягнік будзе рабіць 6 рэйсаў (у 11.00, 11.38, 12.57, 13.35, 14.52, 15.31).

Завершыцца 65-ы юбілейны сезон 20-га верасня 2020 года.

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку «Сталічны экспрэс» прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня штогадзіны будзе праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага саставу.

Навінкай 65-га юбілейнага сезона стала магчымасць набыцця білетаў на цягнік «Сталічны экспрэс» праз інтэрнэт-сэрвіс па продажы білетаў ByCard. Таксама білеты можна набыць у касе на вакзале станцыі «Заслонава» Дзіцячай чыгункі (пр. Незалежнасці, 86).

Кошт праезду складае 4 беларускіх рубля.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 237-65-75, а таксама на сайце Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі minsk.rw.by.

Дзіцячая чыгунка запрашае мінчан і гасцей сталіцы здзейсніць займальнае падарожжа на цягніку «Сталічны экспрэс» і атрымаць незабыўныя ўражанні.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год