Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

5 чэрвеня Беларуская чыгунка далучылася да правядзення міжнароднага дня бяспекі на пераездах

05 чэрвеня 2020

5 чэрвеня Беларуская чыгунка праводзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў на пераездах. У кожным раёне краіны, дзе ёсць чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх, арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці Беларускай чыгункі і супрацоўнікаў ДАІ. Вадзіцелям уручаюць тэматычныя памяткі і нагадваюць правілы праезду праз чыгуначныя пераезды, а таксама выяўляюць парушальнікаў. Акрамя таго, дадаткова правяраюць тэхнічны стан пераездаў.

У эксплуатацыі на Беларускай чыгунцы знаходзіцца 1317 пераездаў, абсталяваных гукавой і светлавой сігналізацыяй, з іх – 81 чыгуначны пераезд з дзяжурным работнікам.

Штогод у мэтах забеспячэння бяспекі руху на пераездах БЧ ажыццяўляе іх камісійнае абследаванне з наступнай ліквідацыяй выяўленых недахопаў.

Так, у 2019 годзе праведзены капітальны рамонт 61 пераезда, на 145 чыгуначных пераездах палепшана асвятленне. У планах на 2020 год капітальна адрамантаваць 62 пераезда. Акрамя таго, рэгулярна праводзіцца тлумачальная работа ў школах, на прадпрыемствах, а таксама ў сродках масавай інфармацыі па захаванню правілаў праезду і пераходу праз пераезды, знаходжання на чыгуначных пуцях.

Нягледзячы на ўсе прымаемыя меры, з пачатку гэтага года на чыгуначных пераездах з удзелам рухомага саставу адбылося 2 дарожна-транспартных здарэння, што на 4 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым у 2020 годзе пацярпелі 2 чалавекі (у 2019 годзе – 2 чалавека).

Аналіз дарожна-транспартных здарэнняў паказвае, што сутыкненні на чыгуначных пераездах адбываюцца па віне вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, якія, не звяртаючы ўвагі на забараняючыя паказанні пераезнай сігналізацыі, выязджаюць на чыгуначны пераезд.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год