Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Новая зручная опцыя ўкаранёна ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» Беларускай чыгункі

13 мая 2020

Для павышэння зручнасці пасажыраў Беларуская чыгунка ўкараніла ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» магчымасць аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай. Паслуга прадастаўляецца па жаданні спажыўцоў пры афармленні электронных праязных дакументаў у купэйных, плацкартных вагонах і вагонах «СВ» цягнікоў міжрэгіянальных ліній.

Для аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай неабходна пры куплі электронных білетаў праз мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» у раздзеле «Даныя пасажыраў» паставіць «галачку» у адпаведным полі. У гэтым выпадку кошт гэтай паслугі ўключаецца ў кошт праезду для ўсіх месцаў у заказе. Звесткі аб аплачанай паслузе аўтаматычна паступаюць на мабільныя тэрміналы кантролю пасадкі правадыроў, якія выдаюць камплекты пасцельных рэчаў пасажырам пасля праверкі праязных дакументаў.

Новы функцыянал будзе даступны спажыўцам пасля абнаўлення мабільнага дадатку на іх прыладах. Афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ. Мой поезд» даступны для бясплатнай запампоўкі карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS.

Таксама ў бліжэйшы час магчымасць аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай будзе ўкаранёна на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год