Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Май

  • Газета «Чыгуначнік Беларусі» – лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Залатое пяро-2020»
    26 мая 2020
    Газета «Чыгуначнік Беларусі» – лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Залатое пяро-2020»

    Творчы калектыў галіновай газеты Беларускай чыгункі «Чыгуначнік Беларусі» прызнаны лаўрэатам Рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» у намінацыі «За трохгадовы праект, прысвечаны Малой Радзіме».

    Чытаць далей…
  • 25 мая 2020
    Беларуская чыгунка заклікае грамадзян выконваць правілы бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту

    Адной з дзейсных мер па папярэджанні знаходжання дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту таксама з'яўляецца выкарыстанне мабільнага дадатку «Беражыся поезда – Safe train», распрацаванага для прымянення ў рэспубліцы Беларусь расійскімі чыгуначнікамі па просьбе Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны. З дапамогай дадзенага мабільнага дадатку блакіруецца ўвесь медыякантэнт на смартфоне дзіцяці пры набліжэнні яго да чыгуначных пуцей, а таксама апавяшчаюцца бацькі. Дадатак даступны для запампоўкі на Google Play.

    Чытаць далей…
  • 25 мая 2020
    Дзіцячая чыгунка рыхтуецца да адкрыцця 65-га сезона летніх перавозак

    9 ліпеня Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава споўніцца 65 гадоў. У гэты дзень у 1955 годзе па «Малой Беларускай» – менавіта так часта называюць Дзіцячую чыгунку – у свой першы рэйс адправіўся паравоз з вагонамі, пасажырамі якога сталі школьнікі і ганаровыя госці.

    У цяперашні час на Дзіцячай чыгунцы завяршаецца комплекс работ па падрыхтоўцы да святкавання 65-годдзя, у выніку якіх зменіцца знешняе аблічча вакзала на станцыі Заслонава, а ў зале чакання з'явіцца шмат тэхнічных навінак, якія будуць цікавыя юным пасажырам і іх бацькам.

    Урачыстае адкрыццё 65-га юбілейнага сезона на Дзіцячай чыгунцы плануецца напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей…
  • 20 мая 2020
    Беларуская чыгунка інфармуе (дапоўнена)

    20 мая 2020 года ў 13:10 на станцыі Беларусь у ходзе правядзення планавых рамонтных работ дапушчана пашкоджанне апоры кантактнай сеткі, у выніку чаго адбылося адключэнне напружання ў кантактнай сеткі, што пацягнула за сабой парушэнні ў графіку руху цягнікоў на электрацязе.

    Чытаць далей…
  • Новая зручная опцыя ўкаранёна ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» Беларускай чыгункі
    13 мая 2020
    Новая зручная опцыя ўкаранёна ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» Беларускай чыгункі

    Для павышэння зручнасці пасажыраў Беларуская чыгунка ўкараніла ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд» магчымасць аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай. Паслуга прадастаўляецца па жаданні спажыўцоў пры афармленні электронных праязных дакументаў у купэйных, плацкартных вагонах і вагонах «СВ» цягнікоў міжрэгіянальных ліній.

    Для аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай неабходна пры куплі электронных білетаў праз мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд» у раздзеле «Даныя пасажыраў» паставіць «галачку» у адпаведным полі. У гэтым выпадку кошт гэтай паслугі ўключаецца ў кошт праезду для ўсіх месцаў у заказе. Звесткі аб аплачанай паслузе аўтаматычна паступаюць на мабільныя тэрміналы кантролю пасадкі правадыроў, якія выдаюць камплекты пасцельных рэчаў пасажырам пасля праверкі праязных дакументаў.

    Новы функцыянал будзе даступны спажыўцам пасля абнаўлення мабільнага дадатку на іх прыладах. Афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ. Мой поезд» даступны для бясплатнай запампоўкі карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS.

    Чытаць далей…
  • 08 мая 2020
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, май 2020 (124 выпуск)

    Як чыгуначнікі святкуюць 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне:

    • Упрыгожванне да свята. «Цягнікі Перамогі» усталявалі на найбуйнейшых вакзалах краіны.
    • Павага і ўвага. Чыгуначнікаў-ветэранаў вайны наведалі і павіншавалі на даму.

    Чытаць далей…
  • 06 мая 2020
    Дарагія ветэраны! Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

    Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі  – вялікім і святым святам народнага гонару і славы!
    9 мая  – адзін з самых галоўных і светлых дзён у гісторыі не толькі нашай краіны, але і ўсяго чалавецтва. У гэтым годзе гэтая дата асаблівая  – мы адзначаем 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Веліч народнага подзвігу непадуладна часу. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога, як сімвал нацыянальнага гонару, воінскай славы і доблесці, жыве ў нашых сэрцах. Мы напоўнены пачуццём шчырай падзякі да воінаў-вызваліцеляў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў жорсткай барацьбе з фашызмам.

    Без перавелічэння можна сказаць, што лёс вырашальных бітваў у Вялікай Айчыннай шмат у чым вызначыла зладжаная і дакладная работа чыгуначнага транспарту. У аснове гэтага быў высокі прафесіяналізм і адказнасць работнікаў сталёвай магістралі, іх адданасць справе і бязмерная любоў да роднай зямлі. Гэтыя якасці, уласцівыя чыгуначнікам ўсіх пакаленняў, па праве з'яўляюцца нашым гонарам і здабыткам.

    Атрымаўшы Вялікую Перамогу, у найцяжкі пасляваенны час савецкі народ самааддана адраджаў з руін і попелу разбураную краіну. У самыя кароткія тэрміны дзякуючы яго гераічнай працы былі адноўлены асноўныя прамысловыя прадпрыемствы, чыгуначныя зносіны і сувязь. Работнікі магістралі тых гадоў і на працоўным фронце ў мірны час заўсёды былі на перадавых пазіцыях, добрасумленна выконваючы свае абавязкі.

    Чытаць далей…
  • 05 мая 2020
    Беларуская чыгунка пашырае магчымасці дыстанцыйнай куплі праязных дакументаў

    З 6 мая БЧ пашырае магчымасці электроннай рэгістрацыі пасажыраў. Зараз набыць электронны білет з электроннай рэгістрацыяй на ўсе цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа і цягнікі міжрэгіянальных ліній можна не пазней, чым за 20 мінут да адпраўлення са станцыі пасадкі пасажыра (на ўсім маршруце цягніка).

    Раней электронную рэгістрацыю на большасць цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній можна было выканаць не пазней, чым за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі.

    Набыць білет без наведвання білетных кас можна на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by або праз афіцыйны мабільны дадатак «БЧ. Мой поезд». Дыстанцыйнае афармленне праязных дакументаў запатрабавана ў пасажыраў. У цяперашні час на цягнікі з нумараванымі месцамі праз Інтэрнэт рэалізуецца больш за 30% білетаў.

    Чытаць далей…