Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларуская чыгунка ўпрыгожыць найбуйнейшыя вакзалы краіны

20 красавіка 2020

У рамках святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларуская чыгунка пачала ўпрыгожваць найбуйнейшыя чыгуначныя вакзалы.

Да канца гэтага тыдня ў будынках буйных чыгуначных вакзалаў з'явяцца спецыяльна вырабленыя святочныя канструкцыі ў выглядзе Цягніка Перамогі, інфармацыйныя плакаты і расцяжкі. Яны будуць радаваць жыхароў і гасцей нашай краіны да 8 верасня 2020 года.

Першымі прыступілі да афармлення чыгуначных вакзалаў у Мінску, Гомелі і Баранавічах.

Акрамя таго, на ўсіх чыгуначных вакзалах з 1 па 9 мая і з 26 чэрвеня па 3 ліпеня будуць гучаць віншаванні з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Таксама з 1 мая Беларуская чыгунка далучыцца да патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі». Работнікі, непасрэдна звязаныя з абслугоўваннем пасажыраў, прымацуюць да форменнага адзення бутаньеркі з малюнкам яблыневага цвету і чырвона-зялёнай стужачкі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год