Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

1 красавіка 2020 года на Беларускай чыгунцы створана новае прадпрыемства па рамонце пуці

03 красавіка 2020

У мэтах павышэння бяспекі руху цягнікоў, прадукцыйнасці працы і эканамічнай эфектыўнасці рамонту чыгуначных пуцей на БЧ створана новае прадпрыемства – РУП «Рэмпуць Беларускай чыгункi».

Дадзенае прадпрыемства створана на базе РУП «Пуцявая машынная станцыя № 71» шляхам далучэння да яго шасці пуцявых машынных станцый Беларускай чыгункі. Кожная з гэтых арганізацый з'яўлялася самастойнай юрыдычнай асобай, але пры гэтым ажыццяўляла тыпавую дзейнасць па рамонце і будаўніцтве чыгуначных пуцей. Гэта выклікала пэўныя цяжкасці арганізацыйнага і эканамічнага характару пры іх узаемадзеянні па выкарыстанні рамонтных машын, механізмаў і персаналу.

Стварэнне новага прадпрыемства «Рэмпуць Беларускай чыгункі» дазволіла сканцэнтраваць спецыялізаваную тэхніку і тэхналагічныя працэсы па відах правядзення рамонтных работ, што будзе садзейнічаць больш рацыянальнаму выкарыстанню матэрыяльных і працоўных рэсурсаў.

Таксама стварэнне адной юрыдычнай асобы дазволіць павысіць эфектыўнасць прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Начальнікам новага прадпрыемства прызначаны Меньшыкаў Алег Віктаравіч,  які раней кіраваў службай пуці Упраўлення Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год