Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За 2 месяцы 2020 года ў санаторыях БЧ аздаравіліся каля 2,2 тыс. чыгуначнікаў

11 сакавіка 2020

За 2 месяцы бягучага ў здраўніцах Беларускай чыгункі прайшлі аздараўленне каля 2,2 тыс. чыгуначнікаў.

Адным з найважнейшых прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі Беларускай чыгункі з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя работнікаў магістралі, падаўжэнне іх прафесійнай працаздольнасці. У гэтых мэтах у складзе чыгункі функцыянуе 4 санаторыя: «Магістральны» з аддзяленнем «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення БЧ, санаторый Гомельскага аддзялення чыгункі, «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення БЧ, «Чыгуначнік» Віцебскага аддзялення чыгункі, 2 аздараўленчых цэнтра: «Талька» Мінскага аддзялення чыгункі і аздараўленчы цэнтр Брэсцкага аддзялення, а таксама база адпачынку «Белае возера» Брэсцкага аддзялення БЧ агульнай магутнасцю 890 ложка-месцаў.

Медыцынскія профілі санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў вызначаны з улікам іх размяшчэння на тэрыторыі прыродных зон і перавагі лячэбных фактараў.

Лячэбная база здраўніц прадстаўлена шырокім пералікам фізіятэрапеўтычных працэдур, гідрабальнеотэрапіяй, цеплагразелячэнннем, ігларэфлексатэрапія, масажам, а таксама касметычных паслуг. Функцыянуюць кабінеты ультрагукавой і функцыянальнай дыягностыкі. Важна адзначыць, што створаны ўмовы для праходжання абавязковых медыцынскіх абследаванняў для работнікаў чыгункі, звязаных з забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў. Лячэбная база санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў пастаянна абнаўляецца і пашыраецца.

У санаторна-аздараўленчых падраздзяленнях Беларускай чыгункі працуюць вопытныя, высокакваліфікаваныя медыцынскія спецыялісты і клапатлівы персанал.

Штогод у санаторыях Беларускай чыгункі праходзяць аздараўленне больш за 13 тысяч чыгуначнікаў, членаў іх сем'яў, а таксама ветэранаў вайны і працы. У 8 дзіцячых аздараўленчых лагерах штогод аздараўляюцца каля 5 тыс. дзяцей.

Падрабязная інфармацыя пра паслугі санаторна-аздараўленчых арганізацый Беларускай чыгункі размешчана на афіцыйным інтэрнет-сайце магістралі ў раздзеле Карпаратыўны/сацыяльная сфера/аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год