Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Сакавік

  • 27 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка адрамантуе каля 250 км пуці

    На пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета Беларускай чыгункі, які прайшоў у рэжыме відэаканферэнцыі, падвялі вынікі працы ў пуцявой гаспадарцы за 2019 год, а таксама намецілі планы на 2020 год.

    Пуць з'яўляецца адным з найважнейшых складальнікаў інфраструктуры чыгункі. У гэтым годзе на беларускай магістралі ўсімі відамі рамонту плануецца адрамантаваць каля 250 км пуці, а таксама правесці капітальны рамонт 29 штучных збудаванняў.

    Акрамя таго, у планах чыгункі замяніць 239 камплектаў стрэлачных пераводаў новымі, з іх 210 – на жалезабетоннай аснове.


    Чытаць далей…
  • 26 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка працягвае актыўнае развіццё сэрвісу кантэйнерных перавозак

    23 сакавіка 2020 года з Беларусі ў Кітай адправіўся поўнасастаўны кантэйнерны цягнік з экспартнай прадукцыяй ААТ «Светлагорскі ЦКК». У складзе цягніка 41 саракафутавы кантэйнер з грузам «цэлюлоза бяленая». Адлегласць у 10 тысяч кіламетраў да г. Чэнду цягнік пераадолее за 14–16 сутак. Для параўнання – дастаўка грузаў марскім транспартам па гэтым напрамку складзе больш за 50 сутак.

    Чытаць далей…
  • 21 сакавіка 2020
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, сакавік 2020 (122 выпуск)

    Сёння ў выпуску:

    • Скарачэнне рэйсаў для прафілактыкі каранавіруса. Чыгуначныя адміністрацыі часова адмяняюць пасажырскія цягнікі.
    • Дадатковыя меры па абароне пасажыраў і работнікаў БЧ.

    Чытаць далей…
  • 19 сакавіка 2020
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, сакавік 2020 (121 выпуск)

    ПАДЗЕІ ЛЮТАГА

    • Адбыліся перамовы і дзелавая сустрэча з кіраўніцтвам чыгуначных адміністрацый Латвіі і Расіі.
    • Вынікі лютага – рост пасажырскіх перавозак.

    Чытаць далей…
  • 18 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка за студзень–люты 2020 года павялічыла аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах

    За студзень–люты 2020 года агульны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах па БЧ склаў каля 111 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавы эквівалент), што на 13% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Экспарт прадукцыі прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь у кантэйнерах на знешнія рынкі збыту павялічаны на 35%.

    Чытаць далей…
  • 17 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка за 2 месяцы 2020 года на 7,3% павялічыла перавозку грузаў унутры рэспублікі

    Беларуская чыгунка за 2 месяцы 2020 года перавезла ўнутры рэспублікі 4,9 млн тон грузаў або 107,3% да аналагічнага перыяду 2019 года.

    Асноўную наменклатуру грузаў склалі: будаўнічыя, лясныя, нафтавыя грузы, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні і інш.

    Грузаабарот унутры рэспублікі ў параўнанні са студзенем–лютым 2019 года ўзрос на 5,5% і склаў 1,6 мільярда т-км.

    Пагрузка за 2 месяцы 2020 года павялічылася на 7,7% і склала прыкладна 5 млн тон (у студзені–лютым 2019 года – 4,6 млн тон).

    У лютым 2020 года па тэрыторыі Беларусі перавезена 2,7 млн тонаў грузаў, што на 9,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

    Грузаабарот унутры краіны ў лютым гэтага года ўзрос на 8,4% да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 0,9 млрд т-км.

    Чытаць далей…
  • 16 сакавіка 2020
    19 сакавіка кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе прамую тэлефонную лінію

    У чацвер, 19 сакавіка, Беларуская чыгунка правядзе прамую тэлефонную лінію па тэме «Арганізацыя пасажырскіх перавозак, расклад руху цягнікоў».

    На пытанні адкажа першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Шылаў Ігар Сяргеевіч.

    Чытаць далей…
  • Работнікі Беларускай чыгункі - фіналісты рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі»
    12 сакавіка 2020
    Работнікі Беларускай чыгункі - фіналісты рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

    Распрацоўка інжынераў-тэхнолагаў Гомельскага і Магілёўскага вагонных дэпо Аляксандра Атокі і Аляксея Ляха выйшла ў фінал 9-га сезона рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі». У намінацыі «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць» Аляксандр Атока і Аляксей Лях прадставілі праект «Распрацоўка методыкі і стэнда аўтаматызаванага магнітапарашковага кантролю цэльнакатаных колаў пры бягучым і сярэднім рамонце колавых пар». Ён накіраваны на аптымізацыю тэхналагічных працэсаў, паляпшэнне якасці работ і павелічэнне прадукцыйнасці працы, забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў.

    Чытаць далей…
  • 11 сакавіка 2020
    За 2 месяцы 2020 года ў санаторыях БЧ аздаравіліся каля 2,2 тыс. чыгуначнікаў

    За 2 месяцы бягучага ў здраўніцах Беларускай чыгункі прайшлі аздараўленне каля 2,2 тыс. чыгуначнікаў.

    Адным з найважнейшых прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі Беларускай чыгункі з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя работнікаў магістралі, падаўжэнне іх прафесійнай працаздольнасці. У гэтых мэтах у складзе чыгункі функцыянуе 4 санаторыя: «Магістральны» з аддзяленнем «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення БЧ, санаторый Гомельскага аддзялення чыгункі, «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення БЧ, «Чыгуначнік» Віцебскага аддзялення чыгункі, 2 аздараўленчых цэнтра: «Талька» Мінскага аддзялення чыгункі і аздараўленчы цэнтр Брэсцкага аддзялення, а таксама база адпачынку «Белае возера» Брэсцкага аддзялення БЧ агульнай магутнасцю 890 ложка-месцаў.

    Чытаць далей…
  • 11 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2019 годзе

    Сталовая ў лакаматыўным дэпо Баранавічы ўчастка вытворчага харчавання Баранавіцкага аддзялення чыгункі другі год запар прызнана лепшай.

    Другое месца ў аглядзе-конкурсе прысуджана калектыву базавай сталовай у лакаматыўным дэпо Віцебск участка вытворчага харчавання Віцебскага аддзялення чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 10 сакавіка 2020
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі з рабочым візітам наведае Латвію

    11–12 сакавіка дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка чыгункі Ігарам Шылавым прыме ўдзел у рабочай сустрэчы ў г. Рызе (Латвійская Рэспубліка).

    У рамках праграмы мерапрыемства адбудзецца рабочая сустрэча з кіраўніцтвам ГАТ «Латвійская чыгунка» і абмеркаванне актуальных пытанняў двухбаковага партнёрства. Таксама ў мэтах удасканалення ўзаемадзеяння і пашырэння супрацоўніцтва ў галіне грузаперавозак праграмай знаходжання беларускай дэлегацыі прадугледжаны рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам стывідорных кампаній, адміністрацый Латвійскіх партоў у Рызе, Вентспілсе і Ліепаі і азнаямленне з інфраструктурай латвійскіх партоў.

    Чытаць далей…
  • 10 сакавіка 2020
    БЧ да 75-годдзя Перамогі ўпрыгожыць вакзалы і правядзе акцыі, выпусціць тэматычныя паштоўкі і арганізуе для пасажыраў канцэрт Прэзідэнцкага аркестра

    Беларускай чыгункай распрацаваны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    У адпаведнасці з планам на працягу ўсяго 2020 года на чыгунцы будуць арганізаваны тэматычныя праекты сацыяльнай накіраванасці, творчыя конкурсы, культурныя мерапрыемствы і спартыўныя спаборніцтвы. Напярэдадні свята ва ўсіх працоўных калектывах магістралі адбудуцца ўрачыстыя сходы і святочныя канцэрты. Тэматычныя праграмы падрыхтуюць артысты культурна-спартыўных цэнтраў чыгункі, з якімі выступяць 9 мая і 3 ліпеня на чыгуначных вакзалах у гарадах: Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Оршы.

    Акрамя таго, да 9 мая ўсе найбуйнейшыя чыгуначныя вакзалы краіны набудуць святочны ўрачысты выгляд. У будынках з'явяцца тэматычныя інфармацыйныя плакаты, стэнды і расцяжкі. Таксама з 1 па 9 мая і з 26 чэрвеня па 3 ліпеня на ўсіх вакзалах будуць гучаць віншаванні з Днём Перамогі і з Днём вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А для пасажыраў вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі 6 мая прыемным сюрпрызам стане выступленне Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей…
  • 09 сакавіка 2020
    «БЧ. Мой поезд» – хутка і зручна. Ужо больш за 62 000 чалавек карыстаюцца афіцыйным мабільным дадаткам Беларускай чыгункі

    Расце папулярнасць мабільнага дадатку Беларускай чыгункі «БЧ. Мой поезд». Нагадаем, ён стаў даступным для запампоўкі на платформах  Android і iOS у пачатку снежня мінулага года. За мінулыя 3 месяцы «БЧ. Мой поезд» усталявалі на свае тэлефоны і планшэты ўжо больш за 62 000 карыстальнікаў, з яго дапамогай яны аформілі больш 168 000 білетаў. Прычым, за люты дадалося амаль 16 000 новых карыстальнікаў дадатку.

    Чытаць далей…
  • Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы
    06 сакавіка 2020
    Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы

    Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы

    5 сакавіка ў г. Мінску ў Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі прайшлі перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Мантасам Бартушкай.

    У ходзе мерапрыемства бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і падвялі вынікі работы за 2019 год па перавозках пасажыраў і грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, а таксама намецілі меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё.

    Аб'ём перавезеных грузаў у 2019 годзе па беларуска-літоўскіх міждзяржаўных стыковых пунктах Гудагай/Кена і Стасілас/Беняконі ў абодвух напрамках склаў 34,8 млн тон, або 93,0% да 2018 года. У тым ліку ў зносінах Беларусь – Літва ў абодвух напрамках, уключаючы перавозкі ў Клайпедскі порт, за 2019 год перавезена 24,9 млн тон, або 97,0%, а ў зносінах з Калінінградскай вобласцю за 2019 год – 9,9 млн тон або 83,9%.

    Чытаць далей…
  • 06 сакавіка 2020
    Дарагія жанчыны!

    Напярэдадні самага пазітыўнага свята года дазвольце ад усёй душы падзякаваць вас за тое, што вы ёсць. Мілыя спадарожніцы, пэўныя калегі, родныя палоўкі нашых лёсаў – без вас немагчыма было б ажыццявіць самыя запаветныя мары, зрабіць гэты свет лепш і дасканалей. Без вашай падтрымкі і жыццёвай мудрасці не будуецца сям'я, без абаяння, любові і шчырай размовы няма гармоніі ў душы, а без адказнасці і патрабавальнасці – не спорыцца работа. У гэтым свеце ўсё адбываецца дзеля вас і заўсёды разам з вамі, усе подзвігі і здзяйсненні, дасягненні і вынікі...

    Пачатак вясны – гэта раннія рассветы, цёплыя прамяні сонца, а яшчэ – сакавітыя фарбы першых вясновых кветак, што абуджаюць усмешкі на вашых чароўных тварах. Мы стараемся радаваць вас круглы год, але напярэдадні гэтага цудоўнага вясновага свята асабліва хочацца дарыць самыя лепшыя словы, здзяйсняць добрыя ўчынкі, акружаць вас клопатам і ўвагай. На беларускай магістралі работаюць амаль 26 000 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва – траціна ад вялікага і дружнага калектыву чыгуначнікаў. Жадаем, каб кожная з вас была паспяховая і своечасова атрымлівала прызнанне сваіх заслуг і павагу калег, адчула шчасце мацярынства, радавалася першым крокам сваіх дзяцей і ўнукаў і заўсёды адчувала цяпло сямейнага ачага.

    Мілыя жанчыны! Будзьце здаровыя, жывіце лёгка і напаўняйце кожны дзень энергіяй і пазітывам. А мы, мужчыны – заўсёды будзем побач з вамі.

    Чытаць далей…
  • 05 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка працягвае працу па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы

    Дзякуючы інвестыцыям у інфраструктуру чыгунка актыўна працягвае працу па электрыфікацыі новых участкаў чыгуначных ліній. Прыярытэтным у цяперашні час з'яўляецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбараў працягласцю 141 км. Дадзеныя работы плануецца завяршыць да канца 2021 года.

    Чытаць далей…
  • 05 сакавіка 2020
    Беларуская чыгунка за 2 месяцы гэтага года перавезла парадку 10,5 млн пасажыраў

    Паводле папярэдніх даных за люты БЧ перавезена больш за 5 млн пасажыраў, што склала 103% да лютага 2019 года. У рэгіянальных зносінах эканомкласа аб'ём перавозак склаў каля 4 млн пасажыраў (або 104% да аналагічнага перыяду 2019 года), у міжрэгіянальных – больш за 723 тыс. пасажыраў (або 102,3% да аналагічнага перыяду 2019 года), у міжнародных зносінах перавезена каля 240 тыс . пасажыраў або на 2,6% больш да ўзроўня лютага 2019 года.

    У лютым 2020 года пасажыраабарот узрос на 2,7% у параўнанні з лютым 2019 года і склаў амаль 418 млн пас-км.

    За 2 месяцы 2020 года паводле папярэдніх даных Беларускай чыгункай перавезена парадку 10,5 млн пасажыраў (або 102,1% да аналагічнага перыяду 2019 года). Аб'ём перавозак у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах эканомкласа ўзрос на 2,6% і склаў каля 1,5 млн і 8 млн пасажыраў адпаведна. У міжнародных зносінах перавезена амаль 500 тысяч пасажыраў, што на 5,9% больш за аналагічны перыяд мінулага года.

    Чытаць далей…
  • 03 сакавіка 2020
    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у рабочай сустрэчы з генеральным дырэктарам - старшынёй праўлення ААТ «РЖД» Алегам Белазёравым

    4 сакавіка ў Маскве пройдзе рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам – старшынёй праўлення ААТ «РЖД» (Расійскія чыгункі) Алегам Белазёравым. У ходзе сустрэчы бакі абмяркуюць рэалізацыю сумесных праектаў, а таксама развіццё грузавых і пасажырскіх перавозак у міжнародных зносінах.

    Чытаць далей…
  • 02 сакавіка 2020
    Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала пераканаўчую перамогу ў 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса

    Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў сваёй групе ў 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. На другім месцы — Дэпартамент па авіяцыі, трэцяе месца прысуджана камандзе Гомельскага вагонабудаўнічага завода. Спаборніцтвы прайшлі 28 лютага—1 сакавіка на «Фізкультурна-аздараўленчай базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Зялёны бор» шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу «Мінск Арэна». Гонар чыгуначнікаў адстойвалі 21 прадстаўнік беларускай магістралі. Яны спаборнічалі ў 6 дысцыплінах: гіравым спорце, більярдзе, валейболе, настольным тэнісе, шахматах і кросе.

    Чытаць далей…