Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«БЧ. Мой поезд» – хутка і зручна. Ужо больш за 62 000 чалавек карыстаюцца афіцыйным мабільным дадаткам Беларускай чыгункі

09 сакавіка 2020

Расце папулярнасць мабільнага дадатку Беларускай чыгункі «БЧ. Мой поезд». Нагадаем, ён стаў даступным для запампоўкі на платформах  Android і iOS у пачатку снежня мінулага года. За мінулыя 3 месяцы «БЧ. Мой поезд» усталявалі на свае тэлефоны і планшэты ўжо больш за 62 000 карыстальнікаў, з яго дапамогай яны аформілі больш 168 000 білетаў. Прычым, за люты дадалося амаль 16 000 новых карыстальнікаў дадатку.

Адна з новых магчымасцяў дадатку «БЧ. Мой поезд» – купля білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі. Варта адзначыць, што значная колькасць пасажыраў цягнікоў гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа здзяйсняюць штодзённыя паездкі, да прыкладу, на работу і назад. Зручнай опцыяй у гэтым выпадку з'яўляецца магчымасць аплаціць праз дадатак паездкі адразу на ўвесь працоўны тыдзень, а затым – па меры неабходнасці актываваць іх. Штодня мабільны дадатак Беларускай чыгункі выкарыстоўваюць каля 8 000 пасажыраў. У лютым з дапамогай «БЧ. Мой поезд» яны набылі амаль 25 000 білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год