Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У 2019 годзе Беларуская чыгунка забяспечыла ў 1,6 разы больш заявак на перавозку маламабільных пасажыраў

10 лютага 2020

У 2019 годзе Беларуская чыгунка выканала заяўкі па перавозцы больш чым 850 маламабільных пасажыраў (з улікам суправаджаючых) у вагонах са спецыяльна абсталяванымі купэ і пад'ёмнікамі. Гэта на 62% больш, чым у 2018 годзе, тады паступіла 530 заявак на перавозку.

Найбольшай папулярнасцю ў гэтай катэгорыі грамадзян карысталіся маршруты цягнікоў міжнародных ліній, якія курсуюць па краінах СНД – у гэтым кірунку былі аформлены дзве трэці (больш за 570) білетаў ад агульнай колькасці перавезеных пасажыраў. Астатнія паездкі здзейснены на ўнутраных рэйсах па Рэспубліцы Беларусь. Адзначым, што кожны шосты (17%) з агульнай колькасці перавезеных у 2019 годзе пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі адправіўся ў паездку самастойна, астатнія падарожнічалі з суправаджаючымі.

У цяперашні час Беларуская чыгунка распараджаецца паркам з 28 вагонаў, абсталяваных спецыяльнымі купэ і пад'ёмнікамі. Пасажырскія вагоны, у якіх маюцца спецыяльныя купэ для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў, на пастаяннай аснове курсуюць у складзе цягнікоў: №4/3 Брэст–Масква; 28/27 Брэст–Масква, №39/40 Полацк–Масква; №52/51 Брэст–Мінск–Санкт-Пецярбург; №150/149 Мінск–Мінеральныя Воды; №250/249 Гродна–Санкт-Пецярбург; №302/301 Мінск–Адлер, № 328/327 Мінск–Казань; № 371/372 Магілёў–Львоў; № 390/389 Мінск–Анапа; №649/650 Магілёў–Брэст.

Для афармлення заказа на ўключэнне ў склад цягніка спецыяльна абсталяванага вагона дастаткова запоўніць форму, якая размешчана ў раздзеле «Падтрымка пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі» на галоўнай старонцы карпаратыўнага Інтэрнэт-сайта БЧ rw.by. Пасля апрацоўкі заяўкі спецыялісты БЧ звяжуцца з пасажырам і паведамяць яго аб магчымасці прычэпкі вагона.

Акрамя таго ў 18 электра - і 10 дызель-цягніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа серыі ЭП і ДП для палягчэння пасадкі і высадкі пасажыраў на высокія платформы прадугледжаны спецыяльныя высоўныя лесвіцы і пандусы. У адным з вагонаў кожнага саставу выдзелена прасторная шматфункцыянальная зона для пасажыраў у інвалідных крэслах.

Таксама работнікі Беларускай чыгункі акажуць садзейнічанне ў уздыме і апусканні калыскі ў/з вагона, а, пры неабходнасці, у суправаджэнні па тэрыторыі вакзала або станцыі. У цяперашні час усе вакзалы БЧ абсталяваны інваліднымі крэсламі-каляскамі. На вакзалах фізічна аслабленыя асобы могуць скарыстацца паслугамі па сустрэчы і суправаджэння па тэрыторыі вакзальных комплексаў, прадастаўленні інваліднага крэсла-каляскі, аказанні сітуацыйнай дапамогі пры набыцці паслуг, якія прадстаўляюцца на вакзалах, а таксама ім акажуць садзейнічанне пры перамяшчэнні ручной паклажы (багажу) да або пасля праезду ў цягніках.

Для сувязі ў кругласутачным рэжыме працуюць тэлефоны Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі ўсіх аператараў сувязі: Белтэлекам +375 222 39 25 47, МТС + 375 29 739 25 47, Life + 375 25 739 25 47, A1 + 375 29 659 25 47, патэлефанаваўшы па якім фізічна аслабленыя пасажыры змогуць звярнуцца да работнікаў БЧ за рознага роду дапамогай, а таксама аформіць заяўку на ўключэнне ў склад цягніка спецыяльна абсталяванага вагона для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў.

На кароткі тэлефонны нумар 151 грамадзяне могуць звяртацца з пытаннямі ў галіне пасажырскіх перавозак, у тым ліку абслугоўванне ў цягніках і на вакзалах, аказання дапамогі спажыўцам у набыцці праязных дакументаў (білетаў) праз сетку Інтэрнэт, арганізацыі сітуацыйнай дапамогі фізічна аслабленым асобам.

Накіраваўшы запыт на электронны адрас brail@rw.by, грамадзяне таксама могуць атрымаць інфармацыю па арганізацыі пасажырскіх перавозак і пакінуць заяўку на аказанне сітуацыйнай дапамогі фізічна аслабленым асобам. Дадаткова для пасажыраў з парушэннем слыху арганізаваны канал сувязі з Кантакт-цэнтрам на мове жэстаў праз прыкладанне Skype па спасылках, размешчаных на афіцыйным сайце БЧ www.rw.by у раздзеле «105 Кантакт-цэнтр».


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год