Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Люты

  • Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Віктарам Ананічам
    28 лютага 2020
    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Віктарам Ананічам

    27 лютага ў Мінску ў Цэнтры кіравання перавозкамі адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і ААТ «АСБ Беларусбанк». Дэлегацыю БЧ ўзначаліў Начальнік чыгункі Уладзімір Марозаў, дэлегацыю ААТ «АСБ Беларусбанк» - Старшыня Праўлення Віктар Ананіч.

    У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага партнёрства. Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва, уключаючы планы па арганізацыі фінансавання стратэгічна значных для Беларускай чыгункі і Рэспублікі Беларусь інвестыцыйных праектаў.

    У ходзе сустрэчы бакі адзначылі значны маштаб ўзаемадзеяння БЧ і ААТ «АСБ Беларусбанк». Беларуская чыгунка з 2002 года аднесена банкам да разраду карпаратыўных кліентаў першага класа. Вынікам доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх найбуйнейшых у сваіх сферах дзейнасці дзяржаўных кампаній з'яўляецца рэалізацыя цэлага шэрагу знакавых для краіны інвестыцыйных праектаў па абнаўленні пасажырскага і грузавога чыгуначнага рухомага саставу, развіццю аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры, укараненню сістэмы безнаяўных разлікаў па афармленні электронных праязных дакументаў праз Інтэрнэт.

    Па выніках сустрэчы бакі ўзгаднілі парадак далейшых дзеянняў па вызначэнні стратэгічных напрамкаў супрацоўніцтва на 2021-2025гг. і пацвердзілі прыхільнасць адзіным падыходам шматгадовага супрацоўніцтва.

    Чытаць далей…
  • 28 лютага 2020
    Беларуская чыгунка працягвае працу па ўкараненні сучасных лічбавых тэхналогій

    У 2020 годзе адным з прыярытэтных напрамкаў Беларускай чыгункі з'яўляецца аптымізацыя і ўдасканаленне бізнес-працэсаў на аснове ўкаранення сучасных лічбавых тэхналогій.

    Асаблівая ўвага надаецца ўкараненню мікрапрацэсарных сістэм чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі. У рамках гэтых інвестыцыйных праектаў вырабляецца замена састарэлых прылад рэлейнай электрычнай цэнтралізацыі і аўтаблакіроўкі на мікрапрацэсарныя. Гэтую працу БЧ ажыццяўляе ў рамках развіцця інфраструктуры і электрыфікацыі ўчасткаў Асіповічы–Жлобін–Гомель, Жлобін–Калінкавічы.

    Усяго за апошнія гады Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю мікрапрацэсарную цэнтралізацыю на 18 станцыях. На больш за 200 км чыгуначных ліній праведзена замена рэлейнай аўтаблакіроўкі на мікрапрацэсарную.

    Нагадаем, яркім прыкладам маштабнай мадэрнізацыі інфраструктуры стаў увод у эксплуатацыю прылад мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі ў Жлобінскім чыгуначным вузле. Дадзены праект за апошнія гады стаў адным з самых значных на Беларускай чыгунцы і ўнікальным для ўсёй «прасторы 1520».

    Чытаць далей…
  • 27 лютага 2020
    Беларуская чыгунка сумесна з АТ «Укрзалізныця» прапрацоўваюць магчымасці павелічэння аб'ёмаў пасажырскіх зносін

    У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай курсіруюць 5 пар цягнікоў беларускага фарміравання: Мінск–Кіеў, Мінск–Адэса, Магілёў–Львоў, Мінск–Запарожжа/Новаалексееўка, Гомель–Сноўск, а таксама 2 пары цягнікоў украінскага фарміравання, якія ідуць транзітам праз Беларускую чыгунку–Кіеў–Рыга і Кіеў–Санкт-Пецярбург.

    Чытаць далей…
  • 27 лютага 2020
    Гомельскія дружыннікі другі год запар прызнаны лепшымі на Беларускай чыгунцы

    27 лютага ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася сумесная нарада прадстаўнікоў Беларускай чыгункі і органаў унутраных спраў на транспарце, у час якой падведзены вынікі дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку ў 2019 годзе. Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па далейшым удасканаленні іх дзейнасці ў 2020 годзе ў арганізацыях Беларускай чыгункі, абмяняліся вопытам і намецілі меры па павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння добраахвотных дружын з праваахоўнымі органамі па забеспячэнню аховы правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    Чытаць далей…
  • 26 лютага 2020
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, люты 2020 (120 выпуск)

    Сёння ў выпуску:

    • Вынікі работы за 2019 год падвялі на Тэхніка-эканамічным савеце чыгункі.
    • Рост пасажырскіх і кантэйнерных перавозак у студзені 2020 г.

    Чытаць далей…
  • 24 лютага 2020
    24 лютага прадстаўнікі дзяржаўнай улады і бізнесу Удмурцкай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі з дзелавым візітам наведалі Беларускую чыгунку

    24 лютага бягучага года ў Упраўленні Беларускай чыгункі прайшла сустрэча кіраўніцтва беларускай чыгункі на чале з памочнікам Начальніка чыгункі Уладзімірам Балахоновым з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і бізнесу Удмурцкай Рэспублікі, якую ўзначаліў Аляксандр Свінін, Першы намеснік Старшыні Урады Удмурцкай Рэспублікі.

    Сустрэча адбылася ў ходзе візіту дэлегацыі Удмурцкай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь, дзе ключавой падзеяй з'яўляецца дзелавы форум «Дні Удмуртыі ў Рэспубліцы Беларусь» 24-26 лютага ў Мінску.

    Чытаць далей…
  • Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмеркавалі кіраўнікі чыгунак Беларусі і Латвіі
  • 21 лютага 2020
    Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

    Шчыра віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь!

    Нягледзячы на змену часоў і пакаленняў, сёння, як і дзесяцігоддзі назад, дзень 23 лютага з'яўляецца ўвасабленнем мужнасці і стойкасці, сілы духу і адданасці Радзіме.

    Абарона свайго дома, сваёй айчыны – першарадны абавязак, выкананне якога для кожнага мужчыны Беларусі – справа гонару.

    У год 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне гэтае свята мае асаблівае значэнне для нашай краіны, для кожнага яе жыхара ад мала да вяліка. Ён дарагі не толькі ветэранам, але і ўсім нашчадкам Вялікай Перамогі. У гэты дзень мы з удзячнасцю ўспамінаем гераічныя подзвігі воінаў, схіляем галовы перад светлым вобразам тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду і незалежнасць.

    Чытаць далей…
  • 20 лютага 2020
    Беларуская чыгунка вызначыла асноўныя напрамкі развіцця лакаматыўнай гаспадаркі на перыяд 2021-2025

    Беларуская чыгунка сярод асноўных напрамкаў развіцця лакаматыўнай гаспадаркі вызначыла абнаўленне рухомага саставу, аптымізацыю сістэмы абслугоўвання і рамонту лакаматываў.

    Сёння лакаматыўная гаспадарка чыгункі ўяўляе сабой комплекс з магутным вытворчым і інтэлектуальным патэнцыялам. У структуры расходаў па перавозках яно займае больш за 36%. На яго долю прыпадае амаль 18% асноўных фондаў чыгункі.

    У 2019 годзе на абнаўленне рухомага саставу, мадэрнізацыю машын, абсталявання, транспартных сродкаў лакаматыўнай гаспадаркі было асвоена больш за 86 млн рублёў. Парк рухомага саставу папоўніўся 3 адзінкамі дызель-цягнікоў шасцівагоннай састаўнасці серыі ДП6.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка ў студзені 2020 года на 23,5 % павялічыла аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах
    20 лютага 2020
    Беларуская чыгунка ў студзені 2020 года на 23,5 % павялічыла аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах

    За студзень 2020 года агульны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах па БЧ склаў 63,5 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (двадцаціфутавы эквівалент), што на 23,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

    У тым ліку транзітам праз Рэспубліку Беларусь у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай у студзені 2020 года перавезена 28,7 тыс. кантэйнераў у ДФЭ або 107,8% да аналагічнага перыяду мінулага года.

    Станоўчая дынаміка перавозак грузаў у кантэйнерах забяспечана Беларускай чыгункай і ў 2019 годзе. Агульны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах вырас на 15% да 2018 года і амаль у 3 разы да 2015 года.

    Чытаць далей…
  • 18 лютага 2020
    Беларуская чыгунка зацвердзіла меры па забеспячэнні бяспекі руху ў 2020 годзе

    Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу забеспячэнню бяспекі руху цягнікоў. Акрамя гэтага, штогод чыгуначнікі праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне няшчасных выпадкаў на чыгуначных пуцях.

    Чытаць далей…
  • 18 лютага 2020
    З запускам новых сэрвісаў Беларускай чыгункі доля продажу білетаў праз інтэрнэт вырасла да 30%

    У 2019 годзе кожны 4-й білет на цягнікі з нумараванымі месцамі быў аформлены праз інтэрнэт. У цэлым па выніках 2019 года было прададзена 3,2 млн электронных білетаў, што склала 25% ад усіх білетаў на цягнікі Беларускай чыгункі з нумараванымі месцамі.

    Чытаць далей…
  • 18 лютага 2020
    Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эйнарсом Семанісам

    17 лютага ў Упраўленні Беларускай чыгункі прайшла рабочая сустрэча Начальніка чыгункі Уладзіміра Марозава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эйнарсом Семанісам.

    У ходзе сустрэчы бакі надалі асаблівую ўвагу пытанням, звязаным з развіццём транспартна-лагістычных паслуг у галіне чыгуначнага транспарту, павелічэннем аб'ёму грузаперавозак паміж Латвіяй і Беларуссю, а таксама перспектывам рэалізацыі праекта грузавога экспрэс-цягніка «Мінск–Рыга–Мінск».

    Чытаць далей…
  • У студзені 2020 года Беларуская чыгунка забяспечыла перавозку амаль 5,4 мільёна пасажыраў ва ўсіх відах зносін
    17 лютага 2020
    У студзені 2020 года Беларуская чыгунка забяспечыла перавозку амаль 5,4 мільёна пасажыраў ва ўсіх відах зносін

    У студзені бягучага года цягнікамі Беларускай чыгункі перавезена больш за 5,375 млн пасажыраў, гэта на 101,2% больш, чым за студзень 2019 года. Найбольшую дынаміку росту паказалі цягнікі міжнародных ліній, якімі перавезена 247,8 тыс. пасажыраў, гэта на 109,3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольш запатрабаваныя былі цягнікі эканомкласа ў рэгіянальных зносінах, якімі перавезена больш за 4,055 млн пасажыраў, з ростам 101,3%.

    На 102,8% узрасла перавозка пасажыраў цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа. За першы месяц 2020 года цягнікі з нумараванымі месцамі перавезлі ўнутры Беларусі каля 800 тысяч пасажыраў. Цягнікамі гарадскіх ліній скарысталіся 273,6 тыс. чалавек.

    Чытаць далей…
  • Больш за 38 тысяч пасажыраў перавезлі ў студзені 2020 года паміж Мінскам і Віцебскам цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа
    14 лютага 2020
    Больш за 38 тысяч пасажыраў перавезлі ў студзені 2020 года паміж Мінскам і Віцебскам цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа

    Больш за 38 тысяч пасажыраў перавезлі ў студзені 2020 года паміж Мінскам і Віцебскам цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа

    Штодзённае курсіраванне трох пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Мінск–Віцебск было арганізавана з 8 снежня 2019 года ў ходзе рэалізацыі стратэгіі па арганізацыі пасажырскіх перавозак паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі. Перавозкі ажыццяўляюцца сучаснымі дызель-цягнікамі ДП6.

    У жыхароў Віцебска маецца магчымасць прыехаць у Мінск і вярнуцца назад за 3 гадзіны. За студзень гэтага года цягнікамі ДП6 у зносінах Мінск–Віцебск перавезена больш за 38 тысяч пасажыраў. З трох пар цягнікоў, якія курсуюць раніцай, днём і ўвечары, найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца цягнікі № 703/704, якія адпраўляюцца з Віцебска ў 6.33 і ў 15.15 – з Мінска. Населенасць гэтай пары цягнікоў складае каля 80%.

    Чытаць далей…
  • 14 лютага 2020
    Беларуская чыгунка ў 2019 годзе адрамантавала каля 337 кіламетраў пуці

    Чыгуначны пуць з'яўляецца найважнейшым складнікам інфраструктуры Беларускай чыгункі і патрабуе вялікіх затрат на ўтрыманне яго ў належным тэхнічным стане. У 2019 годзе БЧ выканала рамонт 336,8 км пуці і капітальны рамонт 28 чыгуначных мастоў з заменай пралётных будынкаў.

    Па выніках мінулага года таксама выкладзена больш за 230 км плецей бясстыкавага пуці, які валодае шэрагам пераваг. Гэта не толькі дазваляе паменшыць знос рэек і хадавых частак рухомага саставу, але і забяспечвае плаўнасць ходу, што станоўча ўплывае на павышэнне камфорту пасажыраў.

    Чытаць далей…
  • 10 лютага 2020
    У 2019 годзе Беларуская чыгунка забяспечыла ў 1,6 разы больш заявак на перавозку маламабільных пасажыраў

    У 2019 годзе Беларуская чыгунка выканала заяўкі па перавозцы больш чым 850 маламабільных пасажыраў (з улікам суправаджаючых) у вагонах са спецыяльна абсталяванымі купэ і пад'ёмнікамі. Гэта на 62% больш, чым у 2018 годзе, тады паступіла 530 заявак на перавозку.

    Найбольшай папулярнасцю ў гэтай катэгорыі грамадзян карысталіся маршруты цягнікоў міжнародных ліній, якія курсуюць па краінах СНД – у гэтым кірунку былі аформлены дзве трэці (больш за 570) білетаў ад агульнай колькасці перавезеных пасажыраў. Астатнія паездкі здзейснены на ўнутраных рэйсах па Рэспубліцы Беларусь. Адзначым, што кожны шосты (17%) з агульнай колькасці перавезеных у 2019 годзе пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі адправіўся ў паездку самастойна, астатнія падарожнічалі з суправаджаючымі.

    Чытаць далей…
  • 04 лютага 2020
    За тры месяцы Беларуская чыгунка амаль у два разы павялічыла продаж білетаў на цягнікі, якія курсіруюць па тэрыторыі Расіі, Казахстана і Кыргызстана

    З 1 лістапада 2019 года Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі рэалізавала магчымасць продажу праязных і перавозачных дакументаў па ўнутраным тарыфе на тэрыторыі адной дзяржавы ва ўнутраных зносінах іншай дзяржавы.

    За тры месяцы з моманту новаўвядзення ў пунктах продажаў БЧ, а таксама з выкарыстаннем мабільнага прыкладання і афіцыйнага інтэрнэт-сайта на цягнікі, якія курсіруюць па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, рэалізавана 6,8 тыс. білетаў. Гэта на 3 тыс. больш, чым за аналагічны перыяд 2018/2019 гадоў, калі продаж праязных дакументаў па тэрыторыі гэтых дзяржаў ажыццяўляўся па міжнародным тарыфе.

    У сваю чаргу, пасажыры іншых дзяржаў СНД і Балтыі з 1 лістапада 2019 года мелі магчымасць у сваіх пунктах продажу аформіць праязныя дакументы на цягнікі з нумараванымі месцамі, якія накіроўваюцца ў межах Рэспублікі Беларусь па дзеючых ўнутраных тарыфах. Такім чынам, з 1 лістапада 2019 года па 2 лютага 2020 года было рэалізавана 5,7 тыс. білетаў, што на 2,3 тыс. білетаў больш, чым за аналагічны перыяд 2018/2019 гадоў, рэалізаваных па міжнародных тарыфах.

    Чытаць далей…