Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў студзені 2020 года на 23,5 % павялічыла аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах

20 лютага 2020

За студзень 2020 года агульны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах па БЧ склаў 63,5 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (двадцаціфутавы эквівалент), што на 23,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

У тым ліку транзітам праз Рэспубліку Беларусь у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай у студзені 2020 года перавезена 28,7 тыс. кантэйнераў у ДФЭ або 107,8% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Станоўчая дынаміка перавозак грузаў у кантэйнерах забяспечана Беларускай чыгункай і ў 2019 годзе. Агульны аб'ём перавозак грузаў у кантэйнерах вырас на 15% да 2018 года і амаль у 3 разы да 2015 года.

Аб'ём перавозак у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай склаў 338,5 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, або 102,1% да 2018 года. У 2019 годзе праз сухапутныя памежныя пераходы БЧ у гэтым кірунку прайшло 3118 кантэйнерных цягнікоў, што складае 106,8% да ўзроўню мінулага года.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год