Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 10 кастрычніка 2019 года Беларуская чыгунка адкрывае продаж билетаў на некаторыя цягнікі ў Расію па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння

09 кастрычніка 2019

Беларуская чыгунка з 10 кастрычніка адкрывае продаж праязных дакументаў на цягнікі міжнародных ліній № 39/40 Полацк–Масква, № 96/95 Брэст–Масква і з 25.10.2019 для цягніка № 76/75 Гомель–Масква (з улікам групы бесперасадачных вагонаў цягнікоў Брэст–Масква № 676/76–75/675) у купэйныя вагоны і вагоны СВ з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах. Гэты праект накіраваны на павышэнне прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэнне тарыфнай нагрузкі на пасажыраў. Ён рэалізуецца сумесна з ААТ «РЖД».

Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем сістэмы з'яўляюцца ўзровень працэнта занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў (білетаў) пасажырамі. Па меры росту працэнта запаўняльнасці вагона кошт праезду паступова ўзрастае.

Пералік каэфіцыента занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу i кошту праезду ажыццяўляецца ў online рэжыме пры кожным новым афармленні цi звароце праязных дакументаў.

Такім чынам, сістэма дасць магчымасць пасажырам пры своечасовым планаванні паездкі аформіць праязныя дакументы са скідкай да 25% у залежнасці ад маршруту руху. Так, напрыклад, пры афармленні праязнога дакумента (білета) у купэйны вагон па маршруце Мінск-Масква адпраўленнем 08.12.2019 кошт праезду са скідкай складзе 108,73 руб.

Пры набыцці білета за 5 дзён і менш да адпраўлення цягніка прадугледжана надбаўка да кошту праезду ў сярэднім ад 4% да 9%, якая таксама вар'іруецца ў залежнасці ад працэнта занятых месцаў у вагоне.

Звяртаем увагу, што пры фарміраванні кошту праезду ў названых цягніках ў перыяд прымянення дынамічнага цэнаўтварэння не дзейнічаюць скідкі/надбаўка ў залежнасці ад тэрмінаў продажу праязных дакументаў і скідка 10% пры адначасовай аплаце праезду ў кірунку «туды і назад». Не распаўсюджваецца дзеянне дынамічнага тарыфаўтварэння пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год