У снежні Беларуская чыгунка пашырае маршрутную сетку з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі і краінамі Заходняй Еўропы
28 кастрычніка 2019
У рамках узаемадзеяння з сумежнымі рэгіёнамі і ў мэтах пашырэння і ўмацавання транспартных сувязяў Беларуская чыгунка з 8 снежня прызначае у штодзённы зварот цягнікі міжнародных ліній № 842/841 і № 844/843 у зносінах Гомель–Навазыбкаў–Гомель. Гэты кірунак будзе абслугоўвацца саставамі дызель-цягнікоў у 3-вагонным выкананні з нумараванымі месцамі.
З Гомеля цягнікі будуць адпраўляцца ў 9:34 і 16:44 і прыбываць у Навазыбкаў у 11:07 і 18:17 адпаведна. Час адпраўлення цягнікоў з Навазыбкава – 11:33 і 19:44 і прыбыцця ў Гомель – 13:06 і 21:19.
Кошт праезду ў дадзеных зносінах складзе ў буднія дні 11 рублёў 34 капейкі, у выхадныя і святочныя дні – 13 рублёў 43 капейкі.
Сумесна з Польскімі і Чэшскімі чыгункамі БЧ пашырае маршрутную сетку ўзгодненых перасадачных зносін паміж Варшавай і Мінскам і паміж Прагай, Варшавай, Мінскам і Масквой.
Так, з 15 снежня прызначаны новыя штодзённыя цягнікі № 126/125 Варшава–Брэст і № 726/725 Брэст–Мінск, якія з'яўляюцца ўзгодненымі і перасадачнымі цягнікамі, а таксама № 136/137 Прага–Варшава–Брэст з магчымасцю перасадкі пасажыраў па станцыі Брэст-Цэнтральны на цягнік № 96 Брэст–Масква і з цягнік № 27 Масква–Брэст. У саставе цягнікоў № 136/137 Прага–Варшава–Брэст таксама прадугледжана штодзённае курсіраванне бесперасадачнага вагона Масква–Прага.
Цягнікі № 126/125 і № 136/137 будуць абслугоўвацца вагонамі лакаматыўнай цягі.
Так, з Варшавы цягнік № 126 Варшава–Брэст будзе адпраўляцца ў 12:51 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19:10 (па мясцовым часе). Цягнік № 726 Брэст–Мінск будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 20:00 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 23:25.
З Мінска цягнік № 725 Мінск–Брэст будзе адпраўляцца ў 15:59 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19:01, адпраўляцца ад станцыі Брэст-Цэнтральны цягнік № 125 Брэст–Варшава будзе ў 19:56 і прыбываць на станцыю Варшава-Заходняя ў 22:29 (па мясцовым часе).
Правядзенне памежнага і мытнага кантролю для пасажыраў цягнікоў № 125/126 Варшава–Брэст прадугледжваецца непасрэдна ў саставе цягнікоў у парку Буг.
З Прагі цягнік № 136 Прага–Варшава–Брэст будзе адпраўляцца ў 10:23 пад № 115 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 00:37.
З Брэста цягнік № 137 будзе адпраўляцца ў 7:11 і прыбываць на станцыю Прага Галоўная у 17:39 пад № 114.
Цягнік Прага–Варшава–Брэст будзе прытрымлівацца праз станцыі Острава Галоўная (Чэхія), Цярэспаль, Варшава Цэнтральная, Катавіцэ (Польшча).
Пагранічны і мытны кантроль для пасажыраў цягнікоў № 136/137 Прага–Варшава–Брэст прадугледжаны праз мытны зал вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.
Кошт праезду ў зносінах Мінск–Варшава складае 44 бел.рубля, у зносінах Прага–Варшава–Брэст – 134 бел. рубля (можа змяняцца ў залежнасці ад курсу еўра).
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і кошту праезду па маршрутах Гомель–Навазыбкаў–Гомель, Варшава–Брэст–Мінск і Прага–Варшава–Брэст можна ўдакладніць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі і ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год